Леанід Ерын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леані́д Ці́ханавіч Е́рын (нар. 17 лістапада 1951) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, старшыня КДБ РБ (2000—2004).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 лістапада 1951 году ў горадзе Ворша Віцебскай вобласьці.
Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту (1973), Чырванасьцяжны інстытут КДБ СССР(ru) (1981).
Служыў у Аўганістане (1982—1985).
Працаваў на розных пасадах у структурах КДБ СССР, у цэнтральным апараце КДБ Беларусі і Расеі. Зь лістапада 2000 — старшыня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. 18 лістапада 2004 г. вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь і залічаны ў распараджэньне Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
Званьне — генэрал-маёр.
Стала пражывае ў Маскве. Жанаты, мае сына.
Remove ads
Кар’ера
У 1973 пачаў працу памочнікам машыніста лякаматыўнага дэпо ст. Сьвярдлоўск-сартавальны. Пасьля вайсковай слжубы — у органах дзяржбясьпекі.
У 1975—1986 гг. працаваў опэрупаўнаважаным, старэйшым опэрупаўнаважаным УКДБ па Віцебскай вобласьці.
У 1982—1985 гг. праходзіў воінскую службу ў Аўганістане.
У 1986—1989 гг. — начальнік групы 4-е ўправы КДБ БССР.
У 1989—1995 гг. працаваў у Цэнтральным апараце КДБ СССР у г. Маскве, узначальваў Управу ФСБ РФ па Маскве і Маскоўскай вобласьці.
20 кастрычніка 1995 г. указам №435 прызначаны намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
20 сьнежня 1995 г. указам №511 палкоўнік Леанід Ціханавіч Ерын прызначаны першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады намесьніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
25 верасьня 2000 г. указам прэзыдэнта прызначаны начальнікам Службы бясьпекі прэзыдэнта.
27 лістапада 2000 г. указам №626 прызначаны старшынём Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (замест Уладзімера Мацкевіча) і вызвалены ад пасады начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (вакансію 4 сьнежня 2000 г. заняў Генадзь Нявыглас).
21 верасьня 2001 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзыдэнтам.
25 верасьня 2001 г. указам прэзыдэнта №544 прызначаны старшынём Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
18 лістапада 2004 г. вызвалены ад пасады старшыні КДБ.
Пераехаў у Маскву. На дадзены момант зьяўляецца дараднікам кіраўніка Расейскіх чыгунак.
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Чырвонай Зоркі
- ордэн «Зорка»(ru) III ступені (Аўганістан)
- Мэдаль «У памяць 10-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану» (люты 1999)
- 20 мэдалёў
- знак «Ганаровы супрацоўнік КДБ»
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads