Леанід Крупец
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Фёдаравіч Крупец (нарадзіўся 18 лістапада 1956) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Менскага аблвыканкаму (7 чэрвеня 2007 — 20 траўня 2010).
Remove ads
Бiяграфiя
Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Макашы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1975 годзе брыгадзірам паляводчай брыгады калгасу імя Дзяржынскага Нясьвіскага раёну. У 1975—1977 гадах служыў у Савецкім Войску. У 1983 годзе скончыў Унівэрсытэт Сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы ў Маскве. У 1983—1984 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту абароны расьлінаў, у 1984—1985 — аграномам-тэхнолягам на Гарадзейскім цукровым камбінаце. У 1985—1986 гадах быў інструктарам Нясьвіскага райкаму КПБ, у 1986—1990 — загадчыкам арганізацыйнага аддзелу Нясьвіскага райкаму КПБ.
З 1990 па 1993 год працаваў намесьнікам старшыні Нясьвіскага раённага Савету дэпутатаў. У 1993—1998 гадах быў першым намесьнікам старшыні райвыканкаму, начальнікам кіраваньня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму. У 1998 годзе быў прызначаны старшынём Нясьвіскага раённага выканаўчага камітэту. З 2002 да 2007 году займаў пасаду першага намесьніка старшыні Менскага аблвыканкаму. У 2007 годзе быў прызначаны памагатым прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспэктарам па Віцебскай вобласьці.
З 7 чэрвеня 2007 па 20 траўня 2010[1] году — старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэту. Сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня[2].
4 лютага 2011 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Бразылія[3]. Адстаўлены з гэтай пасады 13 чэрвеня 2016 году.
Remove ads
Узнагароды
- Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» (2004)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads