Барыс Батура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бары́с Васі́льевіч Бату́ра (нарадзіўся 28 ліпеня 1947, Ваўкавыск) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту (2000—2008), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Менскага аблвыканкаму (з 2010). Генэрал-маёр рэзэрву (2011)[1].

Хуткія факты Старшыня Менскага аблвыканкаму, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 году ў горадзе Ваўкавыск Гарадзенскай вобласьці.

У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік. Працоўную дзейнасьць пачаткаў майстрам цэха, інжынэрам-тэхнолягам. Займаў шэраг кіравальных пастоў у органах дзяржаўнай улады.

З 1973 па 1979 гг. — начальнік Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў кіраваньня камунальнай гаспадаркі Гарадзенскага аблвыканкаму. З 1979 па 1983 гг. — намесьнік начальніка кіраваньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Гарадзенскага аблвыканкаму. З 1983 па 1987 гг. — першы намесьнік, начальнік вытворчага кіраваньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі пры Гарадзенскім аблвыканкаме.

У 1987—1990 гг. — намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР, намесьнік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму. З 1990 па 1999 гг. — міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1999 да 13 лістапада 2000 г. — намесьнік прэм’ер-міністра. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белбізнэсбанк». 13 лістапада 2000 г. указам прэзыдэнта прызначаны старшынём Магілёўскага аблвыканкаму (заняў вакантнае месца пасьля адстаўкі Міхаіла Дражына). 14 лістапада 2000 г. зацьверджаны на пост старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў.

24 лістапада 2000 году ўказам прэзыдэнта №607 прызначаны чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 24 кастрычніка 2008 году прызначаны чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. 31 кастрычніка 2008 году абраны старшынём Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. 20 траўня 2010 году прызначаны на пасаду старшыні Менскага аблвыканкаму[2].

8 лістапада 2013 году адхілены ад пасады старшыні Менскага аблвыканкаму й накіраваны кіраўніком ААТ «Барысаўдрэў»[3].

Чалец Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускай фэдэрацыі валейболу.

Remove ads

Узнагароды

Сям’я

Жанаты.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads