Леанід Кучук
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Станіслававіч Кучук (нар. 27 жніўня 1959 году, Менск) — беларускі футбаліст, футбольны трэнэр. Найлепшы трэнэр Беларусі 2013 году. Апошнім местам працы быў украінскі клюб «Рух».
Remove ads
Клюбная кар’ера
Пачынаў футбольную кар’еру ў менскім «Тарпэда», затым у «Дынама». У 1979 годзе знаходзіўся ў складзе «бела-блакітных» на чэмпіянаце СССР, але не згуляў за клюб аніводнага матча. З 1980 па 1988 гады гуляў за гомельскі «Гомсельмаш» у Другой лізе. З 1989 году па 1991 год гуляў у клюбе КІМ зь Віцебску. За каманду згуляў 101 матч і забіў 1 гол. У 1990 годзе працаваў трэнэрам у клюбе. З 1992 году выступаў у чэмпіянаце Беларусі. З 1992 па 1994 гады бараніў колеры «Маладэчна», у 1995—1997 гадах быў футбалістам «Атакі-Аўры». Завяршыў кар’еру ў клюбе «Дынама-93» у 1998 годзе.
Remove ads
Трэнэрская кар’ера
У 1998 годзе ў 2 гульнях кіраваў менскім «Дынама-93», але ў абедзьвюх гэтых гульнях зазнаў паразу з агульным лікам 0:8. У тым жа годзе ачольваў «Маладэчна», які ў выніку заняў у чэмпіянаце перадапошняе 14-е месца. У 2003 годзе працаваў старэйшым трэнэрам у менскім «Лякаматыве».
«Шэрыф»
З 2004 па 2010 гады быў галоўным трэнэрам малдоўскага «Шэрыфу», зь якім стаў уладальнікам шматлікіх тытулаў. У сэзоне 2009—2010 гадоў «Шэрыф» выступаў у Лізе чэмпіёнаў і Лізе Эўропы. У першым турніры клюб дакрочыў да раўнду плэй-оф, прайграўшы «Алімпіякосу» ў двух матчах. У Лізе Эўропы «Шэрыф» гуляў у групе H, заняў трэцяе месца, перамогшы ў адзіным матчы, двойчы згуляўшы ўнічыю і тройчы прайграўшы. У студзені 2010 году пакінуў сваю пасаду[2].
«Салют»
18 траўня 2010 году быў прызначаны галоўным трэнэрам белгарадзкага «Салюта», зьмяніўшы на гэтай пасадзе Міраслава Рамашчанку[3]. У першым жа матчы пры Кучуку клюб перамог «Жамчужыну-Сочы» зь лікам 1:0. Пры Леанідзе клюб не меў выбітных вынікаў. Пры новым трэнэры «Салют» перамог у трох матчах, двойчы згуляў унічыю і дзевяць разоў зазнаў паразу. 23 жніўня ён падаў у адстаўку з сваёй пасады[4]. Пасьля 25-га тура «Салют» займаў перадапошняе месца ў чэмпіянаце.
«Арсэнал» Кіеў

У чэрвені 2011 году быў прызначаны галоўным трэнэрам кіеўскага «Арсэналу»[5]. У сэзоне 2011—2012 гадоў упершыню ў гісторыі клюб здабыў права ўдзелу ў эўракубках. Да канца 2012 году «Арсэнал» страціў двух спонсараў клюбу, і было пастаноўлена аб скарачэньні бюджэту. Клюб выказаў намер скасаваць кантракты зь пяцьцю гульцамі клюбу з найбольшым заробкам. 1 студзеня 2013 году клюб і Кучук скасавалі кантракт на ўзаемную згоду.
«Кубань»
9 студзеня 2013 году быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці новага галоўнага трэнэра «Кубані»[6], якая ішла перад зімовай паўзай у чэмпіянаце на чацьвертым месцы. Пад кіраўніцтвам Кучука каманда набрала 19 пунктаў у 11 матчах (пры гэтым не зазнала аніводнай паразы), чаго хапіла дзеля ўтрыманьня пятага месца ў чэмпіянаце Прэм’ер-лігі і першаму ў гісторыі клюбу трапленьня ў эўракубкі — у Лігу Эўропы. Перад пачаткам новага сэзону кіраўніцтва каманды прапанавала трэнэру новы трохгадовы кантракт, і заявіла на афіцыйным сайце, што кантракт з Кучуком падоўжаны на тры гады. Аднак, празь нейкі час Кучук абвесьціў, што супрацоўніцтва з «Кубаньню» скончанае 31 траўня, а ягоныя ўмовы дзеля новага пагадненьня кіраўніцтвам не былі прынятыя.
«Лякаматыў» Масква

16 чэрвеня 2013 году зьявілася інфармацыя аб ягонай прысутнасьці на трэнаваньні расейскага «Лякаматыва». 17 чэрвеня правёў першае трэнаваньне «Лякаматыва», а 19 чэрвеня быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці галоўнага трэнэра каманды. Па заканчэньні сэзону 2013—2014 гадоў клюб фінішаваў на трэцім месцы, стаўшы бронзавым прызэрам упершыню з 2006 году. Перад сэзонам 2014—2015 гадоў лідэры каманды Мубарак Бусуфа і Лясана Дыяра праз канфлікт з Кучуком, самавольна пакінулі каманду. З пачаткам сэзону сытуацыя ў камандзе працягвала пагаршацца, трэнэр адкрыта канфліктаваў з усімі футбалістамі каманды, у тым ліку праз прэсу. Згасіць канфлікт не атрымалася і на тле рэзкага падзеньня вынікаў. 15 верасьня 2014 году Леанід Кучук быў адхілены ад працы на пасадзе галоўнага трэнэра «Лякаматыва»[7]. 10 кастрычніка 2014 году, не жадаючы плаціць кампэнсацыю, «Лякаматыў» у аднабаковым парадку скасаваў кантракт з трэнэрам праз пропуск трэнаваньня. Кучук прадставіў відэазапіс, зь якога вынікае, што на трэнаваньне яго не пусьціла ахова[8]. Верагоднасьць запісу выклікала вялікія сумневы, а прэзыдэнтка «Лякаматыва» Вольга Смародзкая назвала яе пастановай. Пасьля звальненьня Кучук падаў скаргу ў РФС з патрабаваньнем у кампэнсацыі яму 4,86 млн эўра[9]. Палата РФС па вырашэньні спрэчак у выніку пастанавіла кампэнсаваць трэнэру суму ў памеры 1,8 млн эўра[10].
Вяртаньне ў «Кубань»
17 лістапада 2014 году Кучук зноў стаў галоўным трэнэрам «Кубані», падпісаўшы кантракт на два гады[11]. Аднак, пад кіраўніцтвам беларускага спэцыяліста вынікі каманды значна пагоршыліся, і з зоны эўракубкаў яна апусьцілася ў ніжнюю частку турнірнай табліцы. Разам з «Кубаньню» Кучук здолеў прабіцца да фіналу Кубка Расеі, дзе саступіў свайму былому клюбу «Лякаматыву» (1:3). Пасьля гэтага «Кубань» скасавала кантракт з Кучуком на ўзаемную згоду[12].
«Сталь», «Растоў» і «Рух»

Пасьля зыходу з «Кубані» Кучук цягам 1,5 гадоў заставаўся бяз працы. У сьнежні 2016 году быў адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак у студзені 2017 году ачоліў украінскі клюб «Сталь»[13]. Разам са «Стальлю» заняў 8-е месца ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе 2016—2017 гадоў. У канцы траўня 2017 году цікавасьць да Кучука выявіў расейскі «Растоў», і 6 чэрвеня было абвешчана аб зыходзе Кучука з «Сталі»[14].
9 чэрвеня 2017 году быў афіцыйна прызначаны галоўным трэнэрам «Растова»[15]. Пасьля пасьпяховага пачатку «Растоў» пачаў выступаць горш, ня маючы перамог у 11 матчах Прэм’ер-лігі запар. 6 сьнежня 2017 году было абвешчана аб адстаўцы Кучука з растоўскага клюбу[16].
1 лютага 2019 году было афіцыйна абвешчана аб прызначэньні Кучука на пасаду галоўнага трэнэра ўкраінскага «Руха»[17]. У ліпені таго ж году клюб пераехаў у Львоў. Сэзон 2018—2019 гадоў каманды скончыла на 11-м месцы ў Першай лізе, а ў сэзоне 2019—2020 гадоў ішла на першым радку табліцы. У сьнежні 2019 году Кучук пакінуў «Рух» паводле пагадненьня бакоў[18].
«Дынама» і зноў «Рух»
22 красавіка 2020 году было афіцыйна абвешчана аб прызначэньні Кучука галоўным трэнэрам менскага «Дынама»[19]. У траўні 2021 году ён падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнэра пасьля паразы ад берасьцейскага «Руха» (0:1)[20], у чэрвені афіцыйна пакінуў клюб[21].
У жніўні 2021 году зноў стаў галоўным трэнэрам львоўскага «Руха», які на гэты час ужо прабіўся ў Прэм’ер-лігу[22]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 году[23]. Аднак 19 сакавіка 2023 году кантракт паміж трэнэрам і клюбам быў скасаваны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads