Лена
рака ў Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́на (саха: Өлүөнэ; па-расейску: Лена) — адна з найдаўжэйшых рэк Расеі; найдаўжэйшая рака сьвету, яка на ўсёй даўжыні цячэ ў вечнай мерзлаце. Рака працякае па тэрыторыі Іркуцкае вобласьці й Якутыі, некаторыя з яе прытокаў адносяцца да Забайкальскага, Краснаярскага, Хабараўскага краёў і да рэспублікі Буратыі. Лена ёсьць найбуйнейшай з расейскіх рэкаў, чый басэйн цалкам ляжыць у межах краіны.
Remove ads
Назва
Мяркуецца, што назва ракі паходзіць з эвенскае мовы «Елю-Енэ», што значыць «вялікая рака».
Геаграфія
Даўжыня ракі — 4400 км, плошча басэйну — 2490 тыс. км². Па характары цячэньня ракі адрозьніваюць тры яе ўчасткі: ад вытоку да вусьця Віціму; ад вусьця Віціму да месца ўпадзеньня Алдану й трэці ніжні ўчастак — ад упадзеньня Алдану да вусьця. Самы вялікі прыток Лены — Алдан (каля 30% стоку ад усіх прытокаў).
Населеныя пункты
Берагі Лены заселеныя вельмі слаба. За выключэньнем падыходаў да Якуцку, дзе шчыльнасьць насельніцтва адносна высокая, адлегласьць між суседнімі населенымі пунктамі можа дасягаць соцень кілямэтраў, занятых глухой тайгой.
Суднаходзтва
Лена застаецца галоўнай транспартнай артэрыяй Якутыі. Па Лене ажыцьцяўляецца асноўная частка «паўночнага завозу». Аднак на рацэ шмат складанных для суднаходзтва месцаў, якія вымагаюць штогод праводзіць працы па паглыбленьні дну.
Вонкавыя спасылкі
Лена — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads