Лені Кравіц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леана́рд А́льбэрт «Ле́ні» Кра́віц (анг. Leonard Albert «Lenny» Kravitz, нарадзіўся 26 траўня 1964 году ў Нью-Ёрку) — паўночна-амэрыканскі музыка, сьпявак, прыдусар, мультыінструмэнталіст, актор. Вядомы, перш за ўсё, сваімі песьнямі ў стылі рок і рытм-энд-блюз, вызначаецца чульлівым вакалам і лірычнымі, пранікнёнымі сьпевамі, аддае перавагу ўласнаручнаму запісу ўсіх інструмэнтальных партыяў на сваіх альбомах. Чатыры гады запар — з 1999 па 2002 — атрымліваў Грэмі за «Найлепшае мужчынскае вакальнае рок-выкананьне», а яшчэ чатыры разы намінаваўся на ўзнагароду. Па стане на верасень 2014 г. прадаў блізу 40 мільёнаў музычных запісаў па ўсім сьвеце[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і прадусара тэлеканала «NBC TV News» габрэя Сэймура Кравіца і актрысы Роксі Рокер, чые бацькі паходзілі з Багамскіх выспаў. Дзед Лені Кравіца «па мячы» паходзіў з украінскага габрэйства, а прадзед быў карэнным кіеўчуком.[3].
З 1987 па 1993 быў жанаты на амэрыканскай акторцы Лізе Банэ. Ад яе мае дачку Зоўі Ізабэлу Кравіц (1988 г.н.), якая таксама спрабуе свае сілы на сцэне. Пазьней сустракаўся з францускай сьпявачкай Ванэсай Парадзі (да 1997), а ў 2002 нават заручыўся з бразыльскай мадэлькай Адрыянай Лімай, але да шлюбу справа не дайшла.
Лені Кравіц часта падкрэсьлівае сваю прыналежнасьць да хрысьціянства. Гэта бачна зь ягоных тэкстаў, татуіровак, надпісаў на сцэнічным адзеньні. Цікавы факт: у 2005 годзе сьпявак абвесьціў, што будзе прытрымлівацца цэлібату (устрыманьня ад сэксуальнага кантакту) да чарговай жаніцьбы, што пацьвердзіў прынамсі яшчэ ў 2011 годзе[4].
Remove ads
Лені Кравіц і Беларусь
1 лістапада 2014 меўся адбыцца першы канцэрт Лені Кравіца ў Беларусі, на Менск-Арэне, аднак спачатку ён быў перанесены праз хваробу сьпевака, а пасьля канчаткова адменены[5],[6].
Дыскаграфія
- Let Love Rule (1989)
- Mama Said (1991)
- Are You Gonna Go My Way (1993)
- Circus (1995)
- 5 (1998)
- Lenny (2001)
- Baptism (2004)
- It Is Time for a Love Revolution (2008)
- Black and White America (2011)
- Strut (2014)
- Raise Vibration (2018)
- Blue Electric Light (2024)
Фільмаграфія
- Скарб (Precious) (2009) — мэдбрат Джон
- Галодныя гульні (2012) — стыліст Цына
- Галодныя гульні: у вагні (2013) — стыліст Цына
- Дварэцкі (2013) — дварэцкі Джэймз Халаўэй
Дзяржаўныя ўзнагароды
- Ордэн Мастацтваў і літаратуры (Францыя, 2011)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads