Леон (Гішпанія)

Гішпанія From Wikipedia, the free encyclopedia

Леон (Гішпанія)
Remove ads

Леон (па-гішпанску: León) — горад на поўначы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Насельніцтва складае 137 тысячаў жыхароў. Уваходзіць у маршрут «Шляху Сьвятога Якава».

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны жаўнерамі рымскага VII Парнага легіёну (першая назва — «Сэптыма Легіён»). Горад быў штаб-кватэрай гэтага легіёну ў позьні пэрыяд Рымскай імпэрыі, а таксама цэнтрам гандлю золатам, якое здабывалася непадалёк. У 540 годзе горад быў захоплены каралём вэстготаў Леовігільдам, а ў 717 годзе — наноў, на гэты раз маўрамі. Аднак ён быў адным зь першых гарадоў, узятых падчас Рэканкісты й стаў часткай Астурыйскага каралеўства ў 742 годзе. Пасьля быў сталіцай аднайменнага каралеўства.

У XVI стагодзьдзі пазіраўся эканамічны й дэмаграфічны спад які працягваўся да XIX стагодзьдзя. У ліпені 1936 году падчас Грамадзянскай вайны Леон далучыўся да вайны супраць рэспубліканцаў.

Remove ads

Адукацыя

У 1979 годзе быў заснаваны Ўнівэрсытэт Леону. Паводле зьвестак на 2005 год ён налічвае каля 13 тысячаў студэнтаў.

Славутасці

  • Плошча Сан-Маркас на беразе ракі Бэрнэсгі ля масту Сан-Маркас з кляштаром і гатэлем-шпіталем для паломнікаў
  • Плошча Санта-Дамінга з царквой Сан-Марсэлё і палацамі Каса-дэ-лёс-Батынэс і Гусманэс
  • Сквэр Сіда
  • Раманская базыліка Сан-Ісідра
  • Леонскі сабор
  • Біскупскі палац

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads