Леў Літвінаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леў Маркавіч Літвінаў (сапраўднае імя: Леў Гурэвіч; 28 красавіка 1899 — 21 сакавіка 1963) — беларускі рэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1946) і Татарстана (1953).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся Леў Гурэвіч у красавіку 1899 году ў Менску. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве. У 1927—1932 гадах (і пасьля ў 1942—1943) Літвінаў зьяўляецца рэжысэрам Дзяржаўнага габрэйскага тэатру БССР. Мастацкі кіраўнік (1932—1937) галоўны рэжысэр (1943—1950) Купалаўскага тэатру. У 1950—1963 — галоўны рэжысэр Казанскага тэатру імя Качалова(ru). Памёр у Казані.
Пастаноўкі
- «Жакерыя» Праспэра Мэрымэ (1932) у 1-ым Беларускім дзяржаўным тэатры[1]
- «Бацькаўшына» Кузьмы Чорнага (1933)
- «Салавей» Зьмітрака Бядулі (1937, разам зь Леанідам Рахленкам)
- «Паўлінка» Янкі Купалы (1944)
- «Дзень цудоўных падманаў» Рычарда Шэрыдана (1948)
- «Гэта было ў Менску» Алеся Кучара (1949)
Бібліяграфія
- Леў Ліцьвінаў. Юбілей майстра савецкага тэатра Заслужанага артыста рэспублікі М. Ф. Рафальскага. / Навум Ленцнэр // Звязда : газэта. — Менск: 1934, 24 лістапала. — С. 3.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads