Леанід Рахленка
беларускі актор і рэжысэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Рыгоравіч Рахленка ( 6 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1907, мяст. Церахоўка, цяпер Добрускі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь — 1986, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі актор і рэжысэр.
Народны артыст Беларусі (1946) і СССР (1966), ляўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970). У 1929—1981 гадах працаваў у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, дзе ў 1937—1941 гадах быў мастацкім кіраўніком. Выступаў у пастаноўках «Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы ў ролі Гарлахвацкага, «Салавей» Зьмітрака Бядулі ў ролі Сымона і «На дне» Максіма Горкага ў ролі Бубнава. Здымаўся ў фільмах «Міколка-паравоз», «Палеская легенда», «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» і «Веснавыя навальніцы»[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1925—1927 гадах навучаўся ў Ленінградзкім інстытуце сцэнічнага мастацтва (Расейская СФСР) на курсе Леаніда Віўена і Сяргея Радлава. З 1926 году ў Ленінградзкім рабочым тэатры пралеткульту. У 1929—1981 гадах у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, дзе ў 1937—1941 гадах займаў пасаду мастацкага кіраўніка. Адначасна ў 1956—1958 і 1967—1969 гадах быў мастацкім кіраўніком студыяў пры тэатры. Выкананыя ім ролі былі адметныя выразнасьцю душэўных уласьцівасьцяў, сьветапогляднай абагульненасьцю і падрабязнасьцю распрацоўкі. Ён выканаў наступныя ролі ў адпаведных пастаноўках:
- Старац — «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы;
- Сымон — «Салавей» Зьмітрака Бядулі;
- Гарлахвацкі — «Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы;
- Добрых — «Амністыя» Мікалая Матукоўскага;
- Круціцкі — «На ўсякага мудраца хапае прастаты» Аляксандра Астроўскага;
- Прыбыткоў — «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага;
- Дудукін — «Безь віны вінаватыя» Астроўскага;
- Бубнаў — «На дне» Максіма Горкага;
- Бераст — «Платон Крэчат» Аляксандра Карнейчука;
- Сьцяпан Сыравараў — «У мяцеліцу» Леаніда Лявонава;
- Ён — «Чацьверты» Канстанціна Сіманава[2].
Яго пастаноўкі вызначаліся дакладнасьцю вобразнай будовы, тонкай распрацоўкай характараў і акторскай спалучанасьцю. На памостках Купалаўскага тэатру ён паставіў:
- 1934 — «Канец дружбы» са Львом Літвінавым;
- 1936 — «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага;
- 1937 — «Скупы» Мальера;
- 1937 — «Салавей» з Л.Літвінавым;
- 1938 — «Безь віны вінаватыя» Астроўскага;
- 1938 — «Партызаны» са Канстанцінам Саньнікавым;
- 1939 — «Хто сьмяецца апошнім» з Восіпам Раеўскім;
- 1941 — «У стэпах Украіны» А.Карнейчука;
- 1943 — «Рускія людзі» К.Сіманава;
- 1953 — «Каварства і каханьне» Фрыдрыха Шылера;
- 1954 — «Вогненны мост» Барыса Рамашова;
- 1956 — «Пані міністэрша» Браніслава Нушыча;
- 1962 — «Паўночная мадонна» братоў Тур (Леаніда Тубельскага і Пятра Рыжэя)[2].
Фільмаграфія
- 1941 — «Жыві, родная Беларусь» (музычны фільм): паэт
- 1941 — «Марскі ястраб»: контар-адмірал
- 1954 — «Хто сьмяецца апошнім»: кіраўнік інстытуту Гарлахвацкі
- 1956 — «Міколка-паравоз»: нямецкі палкоўнік
- 1957 — «Палеская легенда»: пан Іван
- 1957 — «Далёкае і блізкае»: Чугай
- 1957 — «Сьцяпан Кальчугін»: Бахмуцкі
- 1958 — «Гадзіньнік спыніўся апоўначы»: Курт фон Готбэрг
- 1960 — «Вясновыя навальніцы»[2]: прафэсар
- 1978 — «Расклад на пасьлязаўтра»: прафэсар Калмыкаў
- 1980 — «Атлянты і карыятыды»: Багдан Вітальевіч
Remove ads
Сям’я
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads