Леў XIV
267-ы папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леў XIV (лац. Leo XIV PP., сьвецкае імя Робэрт Фрэнсіс Прэво, анг. Robert Francis Prevost; 14 верасьня 1955 году, Чыкага, ЗША) — 267-ы[6][7] папа рымскі і кіраўнік Ватыкану.
Быў абраны папам на канкляве 8 траўня 2025 году па сьмерці папы Францішка.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіць з ЗША. Быў пасьвечаны ў сьвятары ордэна сьвятога Аўгустына ў 1982 годзе. З 1985 па 1986 гады і з 1988 па 1998 гады быў у Пэру, дзе выконваў розныя абавязкі, то бок быў пробашчам парафіі, выкладнікам сэмінарыі і гэтак далей. Абраны генэральным прыёрам ордэну сьвятога Аўгустына, займаючы пасаду з 2001 па 2013 гады, пазьней вярнуўся ў Пэру ў якасьці біскупа Чыкляё. Прабыў у Паўднёвай Амэрыцы з 2015 па 2023 гады. У 2023 годзе папа Францішак прызначыў яго прэфэктам Дыкастэрыі па справах біскупаў і старшынём Папскай камісіі па Лацінскай Амэрыцы, а ў тым жа годзе зрабіў яго кардыналам. 8 траўня 2025 году быў абраны папам. Ён стаў першым грамадзянінам ЗША, які заняў стаў пантыфікам.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads