Лукаш Калюга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лука́ш Калю́га, сапр. Канстанцін Пятровіч Вашына (17 (27) верасьня 1909, в. Скварцы, Койданаўская воласьць, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 кастрычніка 1937, м. Чалябінск, РСФСР, СССР.) — беларускі пісьменьнік.
У 1931 скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, уваходзіў у літаратурнае згуртаваньне «Узвышша». Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927. У лютым 1933 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі (пакараньне адменена на высылку), сасланы ў места Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Другі раз арыштаваны ў лістападзе 1935 у Ірбіце, асуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўнага лягеру. Месца адбываньня пакараньня невядомае. 2 кастрычніка 1937 асуджаны ў трэйці раз. Растраляны 5 кастрычніка 1937 у Чалябінску (РСФСР). Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
У 1974 выйшаў яго зборнік апавяданьняў і аповесьцяў «Ні госьць ні гаспадар».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
