Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Узвы́шша» — беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне, якое існавала з 26 траўня 1926 году па сьнежань 1931-га. Заснавальнікамі выступілі 6 пісьменьнікаў (А. Бабарэка, З. Бядуля, У. Дубоўка, К. Крапіва, Я. Пушча і К. Чорны), якія выйшлі з аб’яднаньня «Маладняк» празь яго пралеткультаўскую недаацэнку мастацкай спадчыны. Яны абгрунтавалі літаратурна-мастацкі кірунак аквітызм (лац. aqua vita — жывая вада) — разьвіцьцё звычаяў нацыянальнага адраджэньня і творчае выкарыстаньне новаўвядзеньняў сусьветнай мастацкай культуры. Заява згуртаваньня 1927 г. асуджала адмаўленьне літаратурнай традыцыі ў творчасьці маладых пісьменьнікаў. Прапаноўвалася выхоўваць адоранасьць праз разьвіцьцё высокай культуры мовы з апорай на аўтэнтычны фальклёр і клясычную літаратуру, выкарыстаньнем мастацкіх знакаў і засяроджанай вобразнасьці, нацыянальна-спэцыфічнай тэматыкі. У выніку перасьледу кіраўніцтва ў 1930 г. ухваліла пастанову «пра палітычныя памылкі ў літаратурна-публіцыстычнай творчасьці», што зьмяшчала пярэчаньні супраць шэрагу артыкулаў У. Дубоўкі, Ф. Купцэвіча і К. Чорнага. У артыкуле «Пралетарскім шляхам» кіраўнікі вымушана адмовіліся ад «нашаніўскіх традыцыяў старэйшага пакаленьня пісьменьнікаў» і паабяцалі засвоіць марксізм-ленінізм і ўлучыцца ў змаганьне за калектывізацыю вёскі. У сьнежні 1931 г., пасьля арышту і ссылкі А. Бабарэкі, У. Дубоўкі, Я. Пушчы і У. Жылкі, сход «Узвышша» ўхваліў самароспуск згуртаваньня[1][2][3].
Remove ads
Remove ads
Часопіс
З 1927 па 1930 год згуртаваньне выдавала аднайменны часопіс, які ў 1931 годзе працягваў выдавацца Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Менску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданьняў у гісторыі новай беларускай літаратуры[4]. Таксама зборнікі творчасьці сваіх сяброў.
Сябры
Сябрамі аб’яднаньня сталі Кузьма Чорны (старшыня), Кандрат Крапіва (намесьнік старшыні), Адам Бабарэка (сакратар), Зьмітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Уладзімер Дубоўка, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Васіль Шашалевіч, Тодар Кляшторны, Фэлікс Купцэвіч, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый, Клімэнт Кундзіш (Клімэнт Мартынавіч Якаўчык), Антон Адамовіч, Юрка Віцьбіч[a].
Заўвагі
- Адамовіч і Віцьбіч называюцца сябрамі аб’яднаньня ў інфармацыйных дадатках да: Ю. Віцьбіч (Стукаліч). Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. У выд. Л. Юрэвіча.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads