Лукаш Падольскі
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лукаш Падольскі, таксама Люкас Падольскі (празь нямецкае вымаўленьне; па-нямецку: Lukas Podolski, па-польску: Łukasz Podolski; нар. 4 чэрвеня 1985 году, Глівіцы, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжаньня, які выступае за забжэскі клюб «Гурнік» з Польшчы на пазыцыі нападніка. Мае на сваім рахунку выступы за нацыянальную зборную Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Remove ads
Раньнія гады
Лукас Падольскі нарадзіўся на тэрыторыі былой Верхняй Сылезіі, у спартовай сям’і Крысьціны і Вальдэмара Падольскіх. Ягоная маці выступала за жаночую зборную Польшчы па гандболе, а бацька быў прафэсійным футбалістам, у складзе клюбу «Шамбэркі» з гораду Бытаму ў 1980 годзе ў станавіўся чэмпіёнам Польшчы. У 1987 годзе сям’я вырашыла эміграваць у Заходнюю Нямеччыну ў якасьці этнічных немцаў[6]. Лукас гадаваўся ў Бэрггайме, а пазьней у Пульгайме — невялікіх гарадах каля Кёльну.
Remove ads
Клюбная кар’ера
Вяртаньне ў «Кёльн»
Улетку 2009 году Падольскі вярнуўся ў «Кёльн», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[7][8]. У свой час Лукас пасьля чэмпіянату сьвету 2006 году перайшоў з «Кёльну» ў мюнхэнскую «Баварыю», але ў новай камандзе ў Падольскі ня надта заладзілася. Акрамя таго, догляду Лукаса з «Баварыі» паспрыяла рашэньне кіраўніцтва клюбу летам набыць харвацкага нападніка «Гамбургу» Івіцу Оліча.
«Арсэнал»
30 красавіка 2012 году было абвешчана, што Падольскі ў летні трансфэрны час пяройдзе ў лёнданскі «Арсэнал», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[9].
«Інтэрнацыянале»
5 студзеня 2015 году Падольскі быў ададзены ў арэнду мілянскаму «Інтэру» тэрмінам на паўгады з правам далейшага набыцьця. Ужо на наступны дзень гулец быў заяўлены на матчы супраць турынскага «Ювэнтуса» і выйшаў на пляцоўку ў другім тайме. Гульня скончылася ўнічыю зь лікам 1:1.
Remove ads
Зборная
У канцы сэзону 2003—2004 гадоў «Кёльн» растаўся з Бундэсьлігай, аднак гульня Падольскі настолькі ўразіла трэнэра галоўнай нямецкай зборнай Рудзі Фёлера, што той запрасіў яго ў сваю каманду. Дэбют форварда ў зборнай Нямеччыны адбыўся 6 чэрвеня 2004 году ў Кайзэрсьляўтэрне ў матчы супраць зборнай Вугоршчыны, Падольскі выйшаў на замену ў самым канцы гульні.
Дасягненьні
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2008
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2008
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014
«Галатасарай»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2016
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2015, 2016
«Вісэл Кобэ»:
- Уладальнік Кубка Японіі: 2019
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2006, 2010
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads