Лука (Падляскае ваяводзтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лука (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Лука́ (па-польску: Łuka, на мясцовай беларускай гаворцы: Лука́[1]) — нейснуючая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзілася ў гміне Нараўка.

Хуткія факты

Вёска была выселеная ў час будовы Семяноўскага вадасховішча ў 1986 годзе, хаця месца дзе знаходзілася вёска не найшлося пад вадой. Цяпер на месцы Лукі пабудаваныя некалькі дачаў.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі былі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Старое Ляўкова). Большасьць сем’яў з Лукі пражывае цяпер у Новай Луцы, Бандарах, Гайнаўцы і Беластоку.

Гісторыя

Thumb
Лука на старой мапе

Вёска існавала ўжо ў 1632 годзе, хаця праўдападобна раней быў ужо тут фальварак князёў Масальскіх пры ранейшай пераправе праз раку Нараў. Фальварак ў Стары Двор (Падляскае ваяводзтва) Старым Дворы зь вёскай Лука прыналежаў Масальскім да 1787 году, калі маёнтак купіў Ян Валянцін Вянгерскі(pl). З гэтага часу цэнтар маёмасьці перамясьціўся ў суседні Тарнаполь. У 1833 годзе фальварак зь вёскай Лука прыналежаў Казіміру Гоўвальту, але неўзабаве царскія ўлады вывезьлі яго на Сыбір за ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў, а самую сядзібу спалілі. Пасьля 1842 году Лукай уладалі Бялінскія. У 1907 годзе землі маёнтку Лука былі праданыя Міколе Рыгоравічу[2]. У міжваенны пэрыяд Тарнаполь прыналежаў да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 222 жыхароў (210 беларускай нацыянальнасьці і 12 палякаў)[3]. Зь міжваеннага пэрыяду пражываў тут Якуб Смольскі — шырокавядомы вясковы фатограф (памер у 1970 годзе)[4].

Польскія ўлады ўжо ў 1965 годзе рашылі будаваць Семяноўскае вадасховішча, што абазначала спыненьне існаваньня Лукі. Вёска пераіснавала да 1986 году, калі апошнія жыхары пакінулі свае хаты. На беразе вадасховішча застаўся толькі дом Сяргея Лобача. На месцы Лукі быўшыя вяскоўцы ўсталявалі памятны крыж.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads