Лукішкі (Віцебск)

колішні маёнтак ля Віцебску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Лукішкі (Віцебск)
Remove ads

Лукішкі — гістарычная мясцовасьць Віцебску, на левым беразе ракі Дзьвіны пры ўтоку ў яе ракі Лучосы.

Thumb
Лукішкі, каля 1900 г.

Назва

Thumb
Лукішкі, 1941 г.

Лука — руская форма грэцкага імя Loukas[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Remove ads

Гісторыя

У 1596 годзе ваявода віцебскі Мікалай Сапега перадаў месту Віцебску маёнтак Лукішкі разам зь пяцьцю сёламі[6].

На 1906 год у маёнтку Лукішках было 4 двары і 22 жыхары[7].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads