Мікалай Сапега (сын Паўла)

(1545—1599) ваявода менскі, берасьцейскі, віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Сапега (сын Паўла)
Remove ads

Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1525[2] — 1 лістапада 1599) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15661576), ваявода менскі (16761688), берасьцейскі (1588) і віцебскі1588).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасьцейскім, Лідзкім, Ашмянскім паветах, на Валыні. Быў старостам рэчыцкім (15701573) і аршанскім1588)[2], дзяржаўцам сураскім і вяліскім (15911597).

Remove ads

Жыцьцяпіс

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла, ваяводы наваградзкага, і Алены, дачкі князя Юрыя Гальшанскага-Дубравіцкага.

У 15451546 гадах навучаўся ў Ляйпцыгскім(de) і ў 15471548 гадах у Каралявецкім(de) унівэрсытэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 году) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 15641568 гадах працягваў вайсковую кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да сьмерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы наваградзкага. 9 ліпеня 1576 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазьней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасьцейскім «па сьмерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па сьмерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імпэратара Максыміліяна ІІ, ад якога атрымаў тытул графа Сьвятой Рымскай Імпэрыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім(pl) Станіславам Крыцкім (паводле іншых зьвестак з Тышкевічам) у 15771578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.

У часы безкаралеўя ў верасьні 1586 быў адным з тых сэнатараў, якія зьвярнуліся зь лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоваў аб вуніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасьцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненьні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.

У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафей Валовіч заказаў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэньне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў(pl) у Велічке(pl) і Бохні(pl). Падобныя кантракты ў 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы(pl), а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія(pl). Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя зь незразумелых прычынаў.

Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцьця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак(pl) у коданскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.

Першы шлюб (24 верасьня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бязьдзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вяржбіцкай, нарадзілся сем дзяцей:

Пахавалі М. Сапегу ў касьцёле Сьвятой Ганны ў Кодні[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads