Лутаўскі сельсавет (Ушацкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лу́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лутава Сяльцо.
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Ўшацкі сельсавет, які 24 верасьня 1926 году перайменаваны ў Востраў-Сарочынскі (цэнтар перанесены зь мястэчка Ўшачы ў вёску Востраў-Сарочынскі, а пасьля 1944 году ў вёску Сарочына), у складзе Ўшацкага раёну Полацкай (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Лепельскай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай (з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай) вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Лутаўскі ў складзе Ўшацкага (з 25 сьнежня 1962 году — Лепельскага[1], з 30 ліпеня 1966 году — Ушацкага) раёну Віцебскай вобласьці. 22 сьнежня 1981 году цэнтар перанесены зь вёскі Лутава ў вёску Лутава Сяльцо[2].
8 красавіка 2004 году сельсавет перайменаваны ва Ўшацкі з адміністрацыйным цэнтрам у мястэчку Ўшачы[3].
Remove ads
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads