Ушацкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уша́цкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўшачы (не ўваходзіць у склад савету).

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны Ўшацкі сельсавет, які 24 верасьня 1926 году перайменаваны ў Востраў-Сарочынскі (цэнтар перанесены зь мястэчка Ўшачы ў вёску Востраў-Сарочынскі, а пасьля 1944 году ў вёску Сарочына), у складзе Ўшацкага раёну Полацкай (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Лепельскай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай (з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай) вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Лутаўскі ў складзе Ўшацкага (з 25 сьнежня 1962 году — Лепельскага[1], з 30 ліпеня 1966 году — Ушацкага) раёну Віцебскай вобласьці. 22 сьнежня 1981 году цэнтар перанесены зь вёскі Лутава ў вёску Лутава Сяльцо[2].

8 красавіка 2004 году Лутаўскі сельсавет перайменаваны ва Ўшацкі з цэнтрам у мястэчку Ўшачы. У склад сельсавету былі ўключаны 26 сельскіх населеных пунктаў Лутаўскага сельсавету, 4 сельскія населеныя пункты скасаванага Селішчанскага сельсавету ў межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Матырана-Агра» і вёска Градзянец Сарочынскага сельсавету.[3]

19 жніўня 2011 году ліквідаваная вёска Пралетарый[4], якая ўвайшла ў склад мястэчка Ўшачы[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads