Лышча
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лы́шча[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Лышчанскага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р105.
Remove ads
Гісторыя
- Першая згадка — у Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў 1552—1555 гг як выспы Лышчыч (Lyszszczycz) вёскі Забаровіч (с. 68)
- Дакладная дата заснаваньня Лышча невядомая. Адзначана на мапе Менскай губэрні 1800 году;
- 1817 год — Аляксандар Хадкевіч (надворны маршалак і падскарбі літоўскі) аддае паселішча Ляшчынскаму базыльянскаму кляштару. Пазьней Лыча знаходзілася ва ўласнасьці Любанскіх;
- XIX стагодзьдзе — знаходзіцца ва ўласнасьці Скірмунтаў. Працавала паштовая станцыя на тракце Пінск — Клецак — Нясьвіж;
- Па зьвестках рэвіскіх казак 1811 году ў сяле 37 двароў, пражываюць 131 чалавек мужчынскага полу.
- Па зьвестках рэвіскіх казак 1816 году ў сяле 35 двароў, пражываюць 195 чалавек (110 мужчынскага полу і 85 жаночага).
- Па зьвестках рэвіскіх казак 1834 году ў сяле 35 двароў, пражываюць 304 чалавекі (152 мужчынскага полу і 152 жаночага).
- Па зьвестках рэвіскіх казак 1850 году ў сяле 38 двароў, пражываюць 317 чалавек (161 мужчынскага полу і 156 жаночага).
- Па зьвестках рэвіскіх казак 1858 году ў сяле 37 двароў, пражываюць 283 чалавекі (138 мужчынскага полу і 146 жаночага). Прозьвішчы жыхароў (па ступені распаўсюджанасьці) — Прыгодзіч, Счасны, Занкавец, Корзун, Сьнітко, Лапошыч, Міхалевіч, Крывецкі, Калесьніковіч.
- 1863 год — ліквідаваная каталіцкая капліца;
- 1889 год — пабудавана царква ў імя сьв. Аляксандра Неўскага (разбурана і спалена ў 1963 годзе; адноўленая ў 1995 г.);
- Ліпень 1954 году — вёска робіцца цэнтрам сельсавету
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 432 чалавекі
- 1999 год — 542 чалавекі
Інфармацыя для турыстаў
- Царква сьв. Аляксандра Неўскага
- Капліца на могілках
- Абэліск зь імёнамі землякоў, што загінулі ў Другую сусьветную
- Памятны знак лётчыкам 27 авіяпалка АДД гв. капітану Багаслаўскаму І.І. і гв. лейтэнанту Раманаву В.Н., што загінулі пры выкананьні баявога заданьня 27.06.1944
- Помнік Кіраву
- Вайсковыя пахаваньні
- Краявід на царкву
- Перакрыжаваньне
- Сельскі клюб, крама і школа
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads