Маства

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Маства
Remove ads

Маства́, у верхняй і сярэдняй плыні мае назву Льва (укр. Льва, Моства) — рака ў Беларусі і Ўкраіне, левы прыток ракі Сьцьвігі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, Ракітнаўскім і Дубровіцкім раёнах Ровенскай вобласьці. Даўжыня 172 км (у межах Беларусі 80 км). Плошча вадазбору 2400 км² (на тэрыторыі Беларусі 800 км²). Выдатак вады ў вусьці 10,1 м³/с. Агульны спад ракі 64 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,37‰, у Беларусі 0,01%.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

  • Правыя: Гнойніца (Украіна), Мышанка і Лесавая Рэчка (Беларусь)

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне на вышыні 190 м над узроўнем мора. Цячэ нізінай Прыпяцкім Палесьсем, вусьце каля вёскі Кароцічаў Столінскага раёну.

Даліна невыразная, у верхняй плыні месцамі трапэцападобная. Абалона двухбаковая (шырыня 0,3—5 км), пераважна забалочаная. Рэчышча мерна зьвілістае, разгалінаванае, у ніжняй плыні каналізаванае[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads