Ракітнаўскі раён

колішні раён Ровенскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Ракітнаўскі раён
Remove ads

Ракітнаўскі раён (па-ўкраінску: Рокитнівський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ракітнае.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Мяжуе на поўначы зь Пінскім раёнам Беларусі.

Remove ads

Гісторыя

Першыя паселішчы на тэрыторыі раёну згадваюцца ў апісаньні ўласнасьці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны XVI стагодзьдзя. З часу заснаваньня і да 1922 году паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжаньне гэтай назвы найперш зьвязвалі зь імем уласьніка земляў. Новы этап разьвіцьця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бэльгіец Розэнбэрг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракітнае. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэньня, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага разьвіцьця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.

У 1900 годзе праз раён была пракладзеная чыгунка Кіеў — Ковель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам зьявілася чыгуначная станцыя «Ракітнае» (па-ўкраінску: Рокитне), што станоўча сказалася на разьвіцьці прамысловасьці ў краі. Паводле Рыскай мірнай дамовы Ахотнікава адышло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракітнае, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракітнае-Валынскае (па-ўкраінску: Рокитне-Волинське).

У верасьні 1939 году Ракітнае ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 году паселішча зрабілася раённым цэнтрам.

Remove ads

Беларусы

Ракітнаўскі раён зьяўляецца адзіным раёнам ва Ўкраіне, дзе беларусы займаюць другое месца па колькасьці насельніцтва (15,4% згодна з вынікамі Ўсеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году).[1]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads