Арэса Любань

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэса Любань
Remove ads

«Арэса» — беларускі футбольны клюб зь Любані. У 2015 і 2017 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Горад, Стадыён ...

Гісторыя

У пачатку 1990-х гадоў клюб зь Любані пад назвай «Арэса» браў удзел у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2000-х гадах каманда пад назвай «Любань» выступала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці, дзе займала месцы пераважна ў ніжняй частцы табліцы. У 2014 годзе «Любань» здабыла срэбныя мэдалі абласнога першынства і на наступны год заявілася ў Другую лігу, дзе заняла 16-месца пры 20 удзельніках. Прапусьціўшы турнір у 2016 годзе, у сэзоне 2017 году «Любань» зноў далучылася да Другой лігі.

Перад сэзонам 2018 году каманда доўгі час вырашала, ці прымаць удзел у Другой лізе, і толькі ў канцы сакавіка афіцыйна адмовілася ад выступаў у турніры[1][2]. У 2020 годзе «Любань» выступала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці, а ў 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей зноў далучылася да Другой лігі. У сэзоне 2022 году клюб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

У сакавіку 2023 году стала вядома, што каманда зь Любані пад назвай «Арэса» вяртаецца ў Другую лігу[3].

Remove ads

Статыстыка

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Галоўны трэнэр

  • Мікалай Ахрамюк (2015, 2017)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads