Люблінскае ваяводзтва

ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Люблінскае ваяводзтва
Remove ads

Лю́блінскае ваяво́дзтва (па-польску: Województwo lubelskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Ахоплівае тэрыторыі гістарычных краінаў: кавалак Малапольшчы і Холмшчыну. Утворана 1 студзеня 1999 году з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу:

  • Люблінскага (старога) (цалкам)
  • Замойскага (цалкам)
  • Холмскага (цалкам)
  • Бялападляскага (акрамя гмін Ласіцкага павету)
  • Тарнобжацкага (толькі гміны Янаўскага і Красьніцкага) паветаў
  • Седлецкага (толькі гміны Лукаўскага павету, а таксама гміна Клочаў з Рыцкага павету)
Хуткія факты Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка, Ваявода ...
Remove ads

Геаграфія

Ваяводзтва знаходзіцца ва ўсходняй Польшчы, мяжуе з Украінай і Беларусьсю, а таксама з ваяводзтвамі:

У ваяводзтве знаходзяцца: Люблінскае ўзвышша, Сандамірская катліна, Люблінскае Палесьсе, Паўднёвае Падлясьсе, Разточча.

Сядзіба ваяводзкае ўлады — Люблін.

Гарады

Ад 1 студзеня 2025 году ў люблінскім ваяводзтве налічваецца 57 населеныя пункты з гарадзкімі правамі, у тым ліку 4 гарады існуюць на правах павету.

Паветы

Thumb
Адміністрацыйны падзел Люблінскага ваяводзтва

Люблінскае ваяводзтва складаецца з 24 паветаў — 20 земскіх і 4 гарадзкіх:

Гарадзкія паветы — Люблін, Холм, Замасьць і Белая.

Гісторыя

Сёньняшнія землі ваяводзтва ў часы Рэчы Паспалітай належалі да Люблінскага ваяводзтва, Рускага ваяводзтва (Холмская зямля) і Бэльскага ваяводзтва. Частка Радзыньскага павету і Бельскі павет належалі да Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Thumb
Люблінскае ваяводзтва ў 1474—1795 гадах

Люблінскае ваяводзтва ў 1474—1795 гадах

Thumb
Герб люблінскага ваяводзтва ў часы Рэчы Паспалітай

Ваяводзтва было створана Казімірам Ягелончыкам у 1474 годзе, які вылучыў яго з Сандамірскага ваяводзтва. Першым ваяводам стаў Дабяслаў Кміта (Dobiesław Kmita).

Плошча ваяводзтва складала каля 10 230 км². Герб ваяводзтва ўяўляў белага аленя на чырвоным тле. Люблінскае ваяводзтва мела двух сэнатараў: ваяводу і каштэляна люблінскага. Сэймікі адбываліся ў Любліне.

  • Сталіца: ваяводзтва: Люблін
  • Паветы: Люблінскі павет, Лукаўскі павет, Ужэндоўскі павет.
  • Галоўныя гарады: Ужэндаў, Кураў, Казімеж Дольны, Лукаў, Парчаў.
Thumb
Люблінскае ваяводзтва ў 1919—1939 гадах

Люблінскае ваяводзтва ў 1919—1939 гадах

Thumb
Люблінскае ваяводзтва ў 1946—1950 гадах

Люблінскае ваяводзтва ў 1946—1950 гадах

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads