Ясь і Яніна

беларускі мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ясь і Яні́на (па-расейску: Ясь и Янина) — беларускі мастацкі фільм, створаны на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1974 годзе.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...

Натурныя здымкі праходзілі ў вёсцы Верцялішкі Гарадзенскай вобласьці.

Remove ads

Сюжэт

Будатрадаўцы працуюць на будаўніцтве фэрмы, а яшчэ выступаюць як самадзейны ВІА «Песьняры» — пасьля працы на рачным беразе. Яніна палюбілася Ясю, пілоту мясцовага авіяатрада. Ясь у суправаджэньні «Песьняроў» прыязджае сватацца да Яніны, але яна адмаўляе яму. Ясь зьязджае разам са будатрадаўцамі, якім трэба на вучобу ў інстытут. Усе, зразумеўшы што наламалі дроваў, кідаюцца за імі ў пагоню — Яніна зь дзедам-капітанам на баркасе па рацэ, шматлікія спачуваючыя — на маторных і вёсельных лодках зь імі разам, Даніла і Клара на аўтамабілі… Ясь і Яніна ізноў злучаюцца.

Remove ads

Акторы

  • Сьвятлана Акімава — Яніна
  • Уладзімер Ціханаў — Ясь
  • Уладзімер Мулявін — Адам, заатэхнік
  • Леанід Барткевіч — будатрадавец
  • Анатоль Кашапараў — будатрадавец
  • Уладзіслаў Місевіч — будатрадавец
  • Уладзімер Мікалаеў — будатрадавец
  • Леанід Тышко — будатрадавец
  • Аляксандар Дзямешка — будатрадавец
  • Чэслаў Паплаўскі — будатрадавец
  • Юры Валынцаў — Даніла Сьцяпанавіч, малодшы лейтэнант, участковы міліцыянт, кіраўнік мясцовага народнага хору
  • Марыя Захарэвіч — Клара Іванаўна, работніца малаказавода
  • Любоў Румянцава — Ганна, жонка Адама
  • Павал Кармунін — капітан на рачным судне
  • Барыс Маісееў — саліст танцавальнага калектыву (эпізод на будоўлі)
  • Валеры Панамароў — пачатковец шафёр-аматар (эпізод)
  • Ніна Ургант — удзельніца сьвята ў клюбе (няма ў тытрах)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads