Любоў (пасёлак)
пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любо́ў[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 50 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 101 км ад Гомелю. На поўначы мяжуе зь лесам.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца зь ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, драўлянымі сядзібамі.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку 1920-х у былым фальварку Новы Двор. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1925 — 21 гаспадарка; 1959 — 232 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 38 гаспадарак, 50 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads