Людміла Гладкая

беларуская журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людмі́ла Гла́дкая — супрацоўніца газэты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыстка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Remove ads

Біяграфія

Супрацоўнічала зь Першым каналам дзяржаўнага Беларускага радыё, працавала аглядальніцай у часопісе «Милиция Беларуси» і ў газэце «На страже» МУС Беларусі[3], пісала для выданьня «Союзное вече», дадатку да расейскага дзяржаўнага выданьня «Российская газета»[4]. Потым працавала ў аддзеле журналісцкіх рассьледваньняў «СБ. Беларусь сегодня» ў якасьці спэцыяльнага карэспандэнта.

Прапагандысцкая дзейнасьць

Набыла вядомасьць як адыёзная прапагандыстка аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020[5].

Асьвятляла ў «СБ. Беларусь сегодня» масавыя пратэсты, якія адбываліся пасьля выбараў і якія суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Прыпісвала пратэстам гвалтоўны характар[6][7]. Займалася дыскрэдытацыяй і абразай пратэстоўцаў, у сваіх публікацыях прымяняючы да іх выразы як «откровенная мразь» («адкравенная мярзота»)[8] Займалася дыскрэдытацыяй беларускіх нацыяльных сымбаляў[9].

Асьвятляла працэсы супраць Сяргея Ціханоўскага[10] й Віктара Бабарыкі, у тым ліку намагаючыся дыскрэдытаваць В. Бабарыку і ягоную абарону і парушаючы рэглямэнт судовага паседжаньня[11].

Гладкая знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі (сьнежань 2021), Канады (сакавік 2022), ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу) і Швайцарыі (лета 2022)[12][13].

Remove ads

Узнагароды

У сьнежні 2020 г. атрымала прыз у расейска-беларускім конкурсе «Залаты зубр» «за мужнасьць у журналістыцы»[14]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads