Віктар Бабарыка
беларускі банкір, філянтроп, культурны і грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Бабары́ка (нар. 9 лістапада 1963, Менск) — беларускі банкір, філянтроп, калекцыянэр, культурны і грамадзкі дзяяч, палітычны вязень. У 2000—2020 гадах старшыня Праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў у 1981 годзе СШ № 92 г Менску. У 1988 годзе скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Тэарэтычная мэханіка». Працоўную дзейнасьць пачынаў у НВА парашковай мэталюргіі, дзе працаваў начальнікам аддзелу ЗЭД.
Скончыў у 1995 годзе Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «эканоміка, арганізацыя ЗЭД». У ліпені таго ж году пачаў працаваць у банкаўскай сыстэме Беларусі (банк «Алімп»).
У 2000 годзе скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. У ліпене таго ж году прызначаны Старшынём Праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк».
Прэзыдэнцкая кампанія 2020 году
12 траўня 2020 году ў сваім Facebook абвясьціў, што высоўвае сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах[1]. У той жа дзень прэс-служба «Белгазпрамбанку» паведаміла аб выхадзе Бабарыкі са складу праўленьня і звальненьні яго з пасады старшыні праўленьня па ўласным жаданьні[2]. Пасьля арышту Сяргея Ціханоўскага Бабарыка 30 траўня заявіў пра шматлікія парушэньні на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі і пра тое, што ў сувязі з гэтым магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай. Ён абяцаў юрыдычную і фінансавую падтрымку пацярпелым удзельнікам сваёй ініцыятыўнай групы. Бабарыка сказаў, што не чакаў «настолькі цынічных» правакацыяў на такім раньнім этапе выбарчай кампаніі. Ён дадаў, што ў панядзелак будзе перададзены афіцыйны зварот пра парушэньні ў Цэнтральную выбарчую камісію[3].
1 чэрвеня на Facebook ён напісаў, што за ягонае вылучэньне сабралі амаль 100 тысячаў подпісаў, «шчыльна наблізіліся» да гэтых лічбаў і абвясьціў пляны сабраць мільён подпісаў[4]. 29 чэрвеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Бабарыку, ягонага сына, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанэнтаў Лукашэнкі вязьнямі сумленьня[5].
6 ліпеня 2021 году судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Ігар Любавіцкі вырак Бабарыку «да 14 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5000 базавых велічыняў, з пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў»[6].
Remove ads
Дзейнасьць
Дабрачынная дзейнасьць
Заснавальнік Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец»[7].
Культурныя ініцыятывы
- Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «Тэарт»[8] (раней — Тэатральны тыдзень з Белгазпрамбанкам);
- Цэнтар візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт Карпарэйшн»;
- Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка;
- Арт-праект «Мастакі Парыскай школы з Беларусі»;
- Выстава «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі»;
- Нацыянальны гісторыка-культуралягічны праект «Арт-Беларусь»[9]
Remove ads
Палітычная пазіцыя
Пра гістарычную ролю Расеі ён сказаў: «Успомнім гісторыю. З часу ўтварэньня моцнага Маскоўскага княства ў канцы XVII стагодзьдзя адбылося размываньне ліцьвінскага гена Вялікага Княства Літоўскага, якое мы перанесьлі. Гэта дакладна для Ўкраіны. Генэтычны матэрыял Беларусі і Ўкраіны быў моцным разьведзены перасяленцамі з Усходу»[10].
Бабарыка падтрымлівае палітычны нэўтралітэт Беларусі і таму за выхад Беларусі з АДКБ[11].
У сакавіку 2014 году ён нядбайна выступіў за бел-чырвона-белы сьцяг: «Пакуль у Беларусі будзе ідэя і думка, якая можа аб’яднаць нас такіх розных, з розным мастацкім густам, палітычнымі прыхільнасьцямі, узростам і адносінамі, датуль была, ёсьць і будзе наша бел-чырвона-белая сінявокая Беларусь. Жыве Беларусь!»[12]
Катэгарычны праціўнік сьмяротнага пакараньня. Мяркуе, што неабходна правесьці рэфэрэндум па пытаньні скасаваньня сьмяротнага пакараньня.
Узнагароды
- падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі «за шматгадовую самаадданую працу і значны ўнёсак у разьвіцьцё банкаўскай сыстэмы краіны» (2002);
- дыплём Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА «за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё інтэрнацыянальных культурных сувязяў, падтрымку беларускага тэатру і ў сувязі з правядзеньнем Тэатральнага тыдня з „Белгазпрамбанкам“ „Глядзім Шэксьпіра“» (2008);
- ліст падзякі ад кіраўніцтва расейскай Нацыянальнай тэатральнай Прэміі і Феэтывалю «Залатая маска» за подпісам народнага артыста РСФСР Георгія Тараторкіна[13] (2010);
- падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь «за шматгадовую фінансавую падтрымку праектаў, накіраваных на разьвіцьцё нацыянальнай культуры Беларусі» (2012);
- ганаровае званьне «Мэцэнат культуры Беларусі» па выніках 2014 году (2015);
- Прэмія ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасьці ў намінацыі «Пэрсона году» (2015).
Remove ads
Сям’я
Дзеці: сын Эдуард і дачка Марыя. Жонка Марына 15 жніўня 2017 году загінула на Мадэйры падчас заняткаў дайвінгам[14].
5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд асудзіў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў калёніі[15].
Крытыка
Пры канцы сакавіка 2021 году абнародаваў сваю новую праграму, 9-ы прынцып якой называўся «Беларусь застаецца сябрам існых вонкавапалітычных дамоў», сярод якіх згадваліся Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Расея) і Эўразійскі эканамічны зьвяз (Расея)[16]. Насуперак гэтаму, паводле 18-га артыкула Канстытуцыі Беларусі, «Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю… дзяржаву — нэўтральнай»[17]. Пагатоў, апошні 11-ы прынцып праграмы Бабарыкі называўся «Беларуская і расейская мовы — дзьве дзяржаўныя мовы», дзе расейская згадвалася ў якасьці «актыва», а беларуская — у якасьці «спадчыны»[16]. Пры гэтым рэфэрэндум у Беларусі 1995 году, пасьля якога расейскай мове надалі статус дзяржаўнай, праводзіўся з парушэньнем 17-га артыкула Канстытуцыі, 3-га артыкула Закону «Аб усенародным галасаваньні» і завышэньнем яўкі да больш як паловы ў 141 (54%) з 260 выбарчых акругаў, дзе празь няяўку не адбыліся адначасныя парлямэнцкія выбары.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads