Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
беларускі блогер, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Леані́давіч Ціхано́ўскі (нар. 1978, Горкі, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі блогер, аўтар і вядоўца каналу «Краіна для жыцьця», грамадзкі дзяяч.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 18 жніўня 1978 году ў Горках (Магілёўская вобласьць), але вырас у Гомлі[2]. Скончыў філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны[3][4].
Прадпрымальнік, заснавальнік студыі «Компас Прадакшн», якая дзейнічае ў галіне відэаздымкаў. У асноўным дзейнічае ў Расеі й Украіне. Мае свой канал у Ют’юбе. Пастаянна караецца ўладаю за сваю дзейнасьць[5][6][7][8][9][10][11][12].
Remove ads
Спроба ўдзелу ў выбарах
7 траўня 2020 году на сваім Ют’юб-канале Ціханоўскі выпусьціў відэа, у якім распавёў пра свае намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі ў якасьці ўдзельніка[13][14][15]. 6 траўня 2020 блогера затрымалі і зьняволілі ў г. Гомлі, але пазьней выпусьцілі. Некаторых сябраў ягонай каманды таксама затрымалі, але пазьней адпусьцілі. Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь адмовіла ў рэгістрацыі Сяргей Ціханоўскі па прычыне таго, што ягоны подпіс адсутнічаў у дакумэнтах[16]. За гадзіну да заканчэньня падачы заяваў дакумэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падала ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская. Сяргей стаў кіраўніком ініцыятыўнай групы сваёй жонкі.
29 траўня 2020 году Сяргей Ціханоўскі заклікаў да байкоту выбараў: «На выбары, у якіх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка і якія будзе лічыць Ярмошына, я адназначна людзей клікаць ня буду. Таму што як у такіх выбарах можна выйграць? Мы — за сумленныя выбары і мірны пратэст. Людзі ня вераць у такія выбары, ведаюць, як ідзе падлік… А тыя патэнцыйныя кандыдаты, якія клічуць на выбары і кажуць, што там можна сумленна выйграць і сфальсіфікуюць толькі маленькі працэнт — яны або хлусы, або падлы»[17]. 29 траўня ў час пікету па зборы подпісаў Ціханоўскі быў затрыманы. Падчас таго, як ён хадзіў і размаўляў зь людзьмі, жанчына ззаду падышла да яго і пачала зь ім размову. Паводле вэрсіі ягоных прыхільнікаў, Сяргей не хацеў мець зносіны зь ёй і проста сыходзіў. На відэа зь месца падзеяў відаць, як ён яе адштурхвае ад сябе. Падчас пікету побач зь месцам збору подпісаў знаходзілася два міліцыянты. Жанчына паскардзілася міліцыянтам на тое, што Сяргей адмовіўся адказваць на яе пытаньні, з прычыны чаго міліцыя пачала затрымліваць Сяргея. У гэты момант людзі з натоўпу пачалі адштурхоўваць міліцыянтаў ад Сяргея, і адзін зь міліцыянтаў упаў на асфальт. Пасьля гэтага на плошчы зьявіліся супрацоўнікі АМАПу. Некаторыя з удзельнікаў пікету спрабавалі перашкодзіць праехаць мікрааўтобусу з затрыманымі, з прычыны чаго выламалі дзьверы. Па выніку гэтага пікету Ціханоўскі і яшчэ дзевяць чалавек былі затрыманыя. Была ўзбуджаная крымінальная справа па факце прычыненьня цялесных пашкоджаньняў рознай ступені цяжкасьці супрацоўнікам органаў унутраных справаў. На наступны дзень Сяргея і яшчэ семярых чалавек перавезьлі ў Менск. Ціханоўскі, а таксама ягоная жонка назвалі гэта правакацыяй. Пасьля гэтага на сайце change.org зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем вызваліць Сяргея. 29 чэрвеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Сяргея Ціханоўскага, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанэнтаў Лукашэнкі вязьнямі сумленьня[18].
Remove ads
Пакараньне і вызваленьне
14 сьнежня 2021 году Гомельскі абласны суд на выязным паседжаньні ў сьледчым ізалятары вырак Ціханоўскага да 18 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) распальваньне сацыяльнай варожасьці (3-я частка 130-га артыкула) ў сваіх тэлеграм- і ютуб-каналах супраць праваахоўнікаў і чыноўнікаў, 2) перашкоду працы Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі (ч. 2 арт. 191), 3) ладжаньне масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293), 4) ладжаньне дзеяньняў у парушэньне грамадзкага парадку (ч. 1 арт. 342)[19]. Паводле гэтых самых 4-х артыкулаў суд вырак праграміста Зьмітра Папова за мадэрацыю сацсетак і апэратара Арцёма Сакава да 16 гадоў узмоцненага рэжыму. Яшчэ разам зь Ціханоўскім да зьняволеньня выраклі журналіста Беларускай службы Радыё «Свабода» Ігара Лосіка і блогера Ўладзімера Цыгановіча на 15 гадоў узмоцненага рэжыму за распальваньне сацыяльнай варожасьці і ладжаньне масавых беспарадкаў. Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевіча выраклі да 14 гадоў асаблівага рэжыму за ладжаньне масавых беспарадкаў[20]. Таксама з 6 абвінавачаных пастанавілі спагнаць 3,5 млн рублёў (1,4 млн даляраў)[19]. Вырак вынес судзьдзя Мікалай Доля[21].
21 чэрвеня 2025 году быў вызвалены сярод 14 палітвязьняў пасьля сустрэчы спэцпрадстаўніка прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіта Келага з Аляксандрам Лукашэнкам. Адначасна на волю выйшлі журналіст Беларускай службы Радыё «Свабода» Ігар Карней, выкладніца МДЛУ Натальля Дуліна, анархіст «Рэвалюцыйнага дзеяньня» Акіхіра Гаеўскі-Ханада, швэдзкая грамадзянка Галіна Красьнянская, удзельнік чату «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыл Балахонаў і прадпрымальнік Сяргей Шэлег. Усіх вывезьлі ў Летуву[22]. Сярод памілаваных Лукашэнкам на просьбу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа 14 асуджаных 10 былі іншаземцамі: 3 грамадзяніны Польшчы, па 2 грамадзяніны Латвіі і Японіі, а таксама па адным грамадзяніне ЗША, Швэцыі і Эстоніі[23].
Супярэчлівасьць
31 сьнежня 2016 году Сяргей Ціханоўскі разьмясьціў у сацыяльных сетках «Фэйсбук» і «Ў кантакце» навагодняе віншаваньне з фатаздымкам расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. 4—7 сакавіка 2017 году наведаў акупаваны расейскім войскам Крым[24].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads