Люкас Барыяс
парагвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́кас Ба́рыяс (па-гішпанску: Lucas Barrios; нар. 13 лістапада 1984 году, Сан-Фэрнанда, Аргентына) — парагвайскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Парагваю.
Remove ads
Кар’ера
Барыяс прыйшоў да славы, як пэрспэктыўны гулец клюбу «Кабрэлёа», дзе ён шмат забіваў. Да пераходу ў гэты клюб Люкас правёў большую частку сваёй прафэсійнай кар’еры ў другім дывізіёне чэмпіянату Аргентыны.
У пачатку 2008 году клюб «Колё-Колё» арандаваў Барыяса на шэсьц месяцаў з мэтай умацаваньня складу для ўдзелу ў Кубку Лібэртадорэс ў 2008 годзе. У наступным чылійскі клюб выкупіў кантракт нападніка. У 2008 годзе ў 44 матчах за «Колё-Колё» парагвайскі футбаліст забіў 38 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам як чылійскай Кляўсуры, гэтак і Апэртуры. Люкас амаль падпісаў чатырохгадовы кантракту з францускім клюбам «Нансі» напачатку 2009 году, аднак прэзыдэнт «Колё-Колё» 12 студзеня адхіліў прапанову французаў, заявіўшы пры гэтым, што клюб будзе разглядаць далейшыя прапановы.
У ліпені 2009 году Барыяс перайшоў у дортмундзкую «Барусію». Сума трансфэру склала 3,5 млн эўра[4]. У сваім першым сэзоне ён стаў найлепшым бамбардзірам каманды, забіўшы 23 мячы ва ўсіх турнірах. У наступным сэзоне вызначыўся 21 раз ва ўсіх афіцыйных турнірах, у якіх прымаў удзел нямецкі клюб. 2 траўня 2012 году гулец перайшоў у склад кітайскага клюбу «Гуанчжоў Эвэргранд». Улетку 2013 году ён ужо быў гульцом расейскага «Спартака», а праз сэзон знаходзіўся ў арэндзе ў францускім «Манпэлье».
18 ліпеня 2015 году стала вядома, што гулец працягне кар’еру ў Бразыліі, падпісаўшы кантракт з клюбам «Палмэйрас».
Remove ads
Дасягненьні
Клюбныя
«Колё-Колё»:
- Чэмпіён Чылі: 2008(к)
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
«Гуанчжоў Эвэргранд»:
- Чэмпіён Кітаю: 2012
- Уладальнік Кубка Кітаю: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2013
«Палмэйрас»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2016
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2015
«Грэмію»:
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2017
Парагвай:
- Срэбраны прызэр Кубка Амэрыкі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads