Люцыюс III
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́цыюс III (па-лацінску: Lucius PP. III), сьвецкае імя Убальда Алючыньёлі (па-італьянску: Ubaldo Allucingoli; 1097, Люка — 25 лістапада 1185) — папа рымскі з 1 верасьня 1181 году па 25 лістапада 1185 году.
Ураджэнец незалежнай Люканскай рэспублікі, цыстэрцыянец. Прызначаны кардыналам папам Інакенцыюсам II, уплывовым кардыналам у часы папы Аляксандра III. Пасьля абраньня папам жыў у Рыме зь лістапада 1181 па сакавік 1182 году, аднак сваркі паміж мяшчанамі прымусілі яго правесьці амаль увесь свой пантыфікат у іншых гарадах, як то Вэльетры, Ананьні й Вэрона.
Меў спрэчкі з імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдрыхам I Барбаросам аб правілах атрыманьня ў спадчыну зямель графства Тасканскага. У лістападзе 1184 году правёў сынод у Вэроне, дзе былі асуджаны герэтыкі ад катараў, патарэнаў, вальдэнсаў і арнальдыстаў, якіх падвергнулі анатэме, што дало пачатак дзейнасьці інквізыцыі.
У 1185 годзе пачаў падрыхтоўку да Трэцяга крыжовага паходу ў адказ на заклікі Бальдуіна IV Ерусалімскага.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads