Люцыюс III

From Wikipedia, the free encyclopedia

Люцыюс III
Remove ads

Лю́цыюс III (па-лацінску: Lucius PP. III), сьвецкае імя Убальда Алючыньёлі (па-італьянску: Ubaldo Allucingoli; 1097, Люка — 25 лістапада 1185) — папа рымскі з 1 верасьня 1181 году па 25 лістапада 1185 году.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Ураджэнец незалежнай Люканскай рэспублікі, цыстэрцыянец. Прызначаны кардыналам папам Інакенцыюсам II, уплывовым кардыналам у часы папы Аляксандра III. Пасьля абраньня папам жыў у Рыме зь лістапада 1181 па сакавік 1182 году, аднак сваркі паміж мяшчанамі прымусілі яго правесьці амаль увесь свой ​​пантыфікат у іншых гарадах, як то Вэльетры, Ананьні й Вэрона.

Меў спрэчкі з імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдрыхам I Барбаросам аб правілах атрыманьня ў спадчыну зямель графства Тасканскага. У лістападзе 1184 году правёў сынод у Вэроне, дзе былі асуджаны герэтыкі ад катараў, патарэнаў, вальдэнсаў і арнальдыстаў, якіх падвергнулі анатэме, што дало пачатак дзейнасьці інквізыцыі.

У 1185 годзе пачаў падрыхтоўку да Трэцяга крыжовага паходу ў адказ на заклікі Бальдуіна IV Ерусалімскага.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads