Лявон Шакавец

беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лявон Рыгоравіч Шакавец (8 жніўня 1935, в. Хаўхоліца, Барысаўскі раён24 кастрычніка 2016) — грамадзкі дзеяч беларусаў у Латвіі, журналіст.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 8 жніўня 1935 года ў вёсцы Хаўхоліца Барысаўскага раёна Менскай вобласьці. Скончыў у 1965 годзе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт[1].

З 1967 года працаваў на розных пасадах у газэце «Советская Латвия», займаўся культурна-грамадзкай дзейнасьцю. Удзельнічаў у мерапрыемствах, абрадавых сьвятах, якія ладзіць суполка «Прамень», сьпяваў у ансамблі «Надзея». Выступаў з артыкуламі на старонках газэты «Прамень», з 1994 года галоўны рэдактар[1].

Быў членам управы Беларускага таварыства «Прамень» і Саюза беларусаў Латвіі[1].

Памёр 24 кастрычніка 2016 года[1].

Remove ads

Узнагароды

За плённую працу па разьвіцьці беларускага друку ў Латвіі ўшанаваны ганаровым знакам «Выдатнік друку Беларусі» (2004), Ганаровай граматай Савета міністраў Беларусі (2005), памятным мэдалём урада горада Масквы ў гонар 100-годзьдзя Міхаіла Шолахава (2006), мэдалём Францыска Скарыны[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads