Лянтарня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лянтарня
Remove ads

Лянтарня, Лянтэрня — гістарычная мясцовасьць Хвойнікаў, разьмешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы места.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Расейская імпэрыя

Thumb
Герб уласны роду Прозараў

Юзаф Антоні (Апалінары) Рольле, знаёмы з уласнаручнымі запісамі Караля Прозара, паведаміў, што ў ліпені 1794 году абозны хаваўся ад перасьледу расейцаў на ўскрайку пушчы ў лесьнічоўцы, называнай мясцовымі жыхарамі latarnią. А як гэта зусім блізка ад Хвойнікаў, дык хутка месца яго сховішча наведаў паліцэйскі камісар (або «жаўнеры» М. Дубецкага са спасылкай на Зофію Аскерчанку) і сыну сэнатара Рэчы Паспалітай, заросламу, апранутаму па-сялянску ў сярмягу ды лапці, але са стрэльбай за плячом, як пасьля ў больш людных месцах зь пісталетамі пад сярмягай, давялося тэрмінова ратавацца[1].

Thumb
Згадка пра Лінтэрню ў мэтрычным запісе аб нараджэньні-хросьце А. Стравінскага.
Thumb
Аляксандар Стравінскі (крайні справа) з мамай Аляксандрай і братамі Канстанцінам (зьлева ад мамы) і Хведарам. Віцебск. 1868 год.
Thumb
Плян мястэчка Хвойнікі. 1864 г.
Thumb
Аляксандар Мардасэвіч з ф. Лянтэрня (†1875).
Thumb
Разалія Мардасэвічава з ф. Лянтэрня (†1876).
Зьвестка пра фальварак Лянтэрня ў 1887 г.

З шляхецкай рэвізіі 1811 году вынікае, што на той час гэта ўжо не лесьнічоўка, а фальварак Linterny, арандаваны ў абозных Прозараў ротмістрам Берасьцейскага павету Ваўжынцом Балашэвічам[a]. Да яго належала хвойніцкая вёска Забалаць, што налічвала 61 душу прыгонных сялянаў[3]. 15 сакавіка 1835 году, паводле мэтрычнага запісу ў кнігах Мікуліцкай Багаяўленскай царквы, у «жителя деревни Линтерни», шляхціча-арандатара каталіка Ігнацыя Стравінскага і яго праваслаўнай жонкі, былой прыгоннай сялянкі графа Ракіцкага, Аляксандры (у дакумэнце Елізаветы), нарадзіўся сын Аляксандар[4], будучы ўдзельнік расейска-турэцкай вайны 1877 – 1878 гадоў, пазьней гэнэрал-маёр, старэйшы брат Хведара, будучага знакамітага артыста Марыінскага тэатру ў расейскім Пецярбургу, дзядзька Ігара Стравінскага, сусьветнавядомага кампазытара[5]. Згодна з аднадворскімі рэвізіямі 1845 і 1858 гадоў, у фальварку Лянтэрнях паноў Прозараў жыў Вікенці, сын Марціна, Стэфановіч[6].

У мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі за 1862 і 1863 гады ёсьць запісы пра хрост адпаведна 16 сакавіка і 29 жніўня Юзафа і Фларыяна Людвіка, сыноў Фелікса і Гэлены Мачульскіх, народжаных у Лянтэрні. У першым выпадку бацькі названыя сялянамі, у другім — дваранамі[b]. Выканаў дзею вікары Хвойніцкай філіі Астраглядаўскай парафіі ксёндз Лукаш Пюро[7] з закону братоў-прапаведнікаў (дамініканаў).

На «Военно-топографической карте Российской империи 1846 – 1863 гг.», складзенай пад кіраўніцтвам Ф. Ф. Шубэрта і П. А. Тучкова, назва паселішча па-расейску пададзена са слоў тутэйшых інфарматараў як Лянтарня. Згаданы фальварак Лянтэрня на пляне мястэчка Хвойнікі 1864 году.

У мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёлу за 1876 год ёсьць зьвестка пра нараджэньне 25 лютага і хрост 13 чэрвеня немаўляці Яна, сына сельскага доктара, двараніна Антонія і жонкі яго Людвікі Мардасэвічаў з фальварку Лянтэрня[8]. А на хвойніцкіх могілках і сёньня стаіць крыж з надпісамі ў памяць пра 2-х гадовага Аляксандра Мардасэвіча, памерлага 7 сакавіка 1875 г., і 76-гадовую Разалію Мардасэвічаву, якая спачыла 31 сьнежня 1876 г.

У датаваным 2 лістапада 1887 году дакумэнце аб продажы Канстанцінам Прозарам абцяжаранага даўгамі маёнтку Хвойнікі расейскім купцам з Арлоўскай губэрні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну сярод іншых добраў названы і фальварак Лянтэрня[9].

На 1909 год маецца зьвестка пра аднадворны хутар Лянтэрня з 28 жыхарамі, разьмешчаны ў Хвойніцкай воласьці за 1 вярсту ад яе цэнтру[10].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Лянтарня і Хвойнікі, аднак, апынуліся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала "варта Украінскай Дзяржавы"[11]. 1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Хвойнікі ўвайшлі ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала іх разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 8 сьнежня 1926 году Лянтарню з Хвойнікамі вярнулі БССР.

Thumb
Лянтарня (Чырвоная Ніва) на супрацьлеглым ад мястэчка Хвойнікі краю балота (сучасны выгляд). Фрагмэнт.
Thumb
Сучасная Лянтарня ўвосень (фрагмэнт).

Пры канцы 1920-х гадоў савецкія ўлады перайменавалі пасёлак Лянтарню ў Чырвоную Ніву. У запісцы пад назвай «Сведения о польских населённых пунктах Гомельского округа», пазначанай 1929 годам, згаданая і Чырвоная Ніва, у якой налічвалася 12 каталіцкіх альбо «польскіх» сем'яў[12]. Паводле Яўгена Рапановіча, да 1930 году паселішча (сядзіба) мела назву Ліхтэрня[13], што, аднак, ня мае пацьверджаньня ў даступных крыніцах[d].

У 1989 годзе, пасьля далучэньня былой Лянтарні да места Хвойнікі, афіцыйную савецкую назву пераняла вуліца – Чырвонаніўская.

Remove ads

Заўвагі

Thumb
Фальварак Лянтарня на мапе Ф. Ф. Шубэрта і П. А. Тучкова, другой паловы XIX ст.
Thumb
Пасёлак Лянтэрня на мапе, складзенай у 1924-26 гг.
  1. Цікава, у справе аб сэквэстры 1813 г. сказана, што з 19 сакавіка 1812 году Ваўжынец Балашэвіч трымаў у трохгадовай арэндзе за плату ў 900 рублёў серабром штогод фальварак Рудню (Руднае), тады як Лінтэрны наогул не згаданыя сярод арандаваных у Прозараў фальваркаў[2].
  2. 1863 — паўстанцкі год і год спадзяваньняў на лепшую будучыню. Хоць абярнулася ўсё...
  3. Дасьледніца названая сярод аўтараў-укладальнікаў нарматыўнага даведніка па Гомельскай вобласьці (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006).
  4. Уражаньне такое, нібы шаноўны мовазнавец пераклаў для простых беларусаў «панскую» назву, бо самі яны гэткімі рэчамі ніколі не займаліся (як у выпадку з карыяндрам, напрыклад, проста прынялі ва ўжытак каляндру). Але ж тая «Ліхтэрня», утвораная зь нямецкай асновы (як «Лянтарня» з лацінскай), была для тутэйшага людзтва невядомай, мабыць, да часоў беларусізацыі, а і надалей засталася неўспрынятай, – бальшавіцкія перайменаваньні бо перашкодзілі. Гэтае, не адзінае, як высьвятляецца, моўнае практыкаваньне Я. Н. Рапановіча, займела працяг. Ужо ў бягучым стагодзьдзі дацэнт ГДУ імя Ф. Скарыны[c] двойчы, у тым ліку і ў навуковым часопісе, падала па тэме літаральна наступнае: «У мяжы г. Хойнікі знаходзіцца в. Чырвоная Ніва, якая мела першапачатковую назву Ліхтэрна. Ёсць звесткі, што ў вёсцы раней жылі продкі немцаў-арандатараў, якія, відаць, наладзілі вытворчасць ліхтэрняў – ліхтароў (ад ням. Licht ′святло, асвятленне′). Па іншай версіі, асновай магло быць галандскае слова lichter ′невялікае судна, прызначанае для пагрузкі, разгрузкі, перавозкі грузаў па рэках′»[14], «… в. Ліхтэрня, дзе жылі продкі немцаў-арандатараў (ад ням. das Licht 'святло, агонь, асвятленне' > ліхтэр ‘невялікае судна, прызначанае для пагрузкі і разгрузкі вялікіх суднаў ці для мясцовых перавозак’, ‘пласкадоннае судна, якое аблягчае вялікае судна’, фармант -ня можа сведчыць аб вытворчасці такіх суднаў) стала Чырвоная Ніва (мясц. Красная Ніва, цяпер злілася з г. Хойнікі)»[15]. Адкуль узялося гэтае ўсё? Хто і калі сустракаў сьведчаньні пра немцаў-арандатараў ды нібыта наладжаную імі вытворчасьць ліхтароў (ня кажучы пра галяндзкія судны!) на ўскрайку нашага балота?.. Разам з тым, не абавязкова мець схільнасьць да фантазыяў, каб ўявіць сабе, як добра бачылася ў цёмны час сутак сьвятло даўняй лесьнічоўкі і пазьнейшага фальварку з боку мястэчка Хвойнікі, тым болей, што побач тады не існавала ніякага іншага жытла.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads