Лясная (Магілёўская вобласьць)
вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лясна́я[4] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце ВКЛ[5]. У 1675 згадваецца як вёска ва ўладаньні ў Войцеха Серафіновіча.[6] 28 верасьня [ст. ст. 9 кастрычніка] 1708 году тут адбылася бітва пад Лясной паміж швэдзкімі й расейскімі войскамі — адна з найважнейшых бітваў Вялікай Паўночнай вайны. У 1783 годзе вёска належала пану Ціхнавецкаму. Землі тут пясчаныя, малаўрадлівыя, у выніку чаго ў час сталыпінскай аграрнай рэформы ў пачатку XX стагодзьдзя многа жыхароў перасялілася ў Сыбір[7]. У 1913 г. дзейнічала школа[8].
5 кастрычніка 2008 году ў Лясной прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 300-годзьдзя бітвы пад Лясной, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Расеі й Швэцыі[9][10]. У гэты дзень на тэрыторыі мэмарыялу быў закладзены памятны Сад міру й згоды[11].
Remove ads
Славутасьці
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічаюць крама, паштовае аддзяленьне сувязі, АТС, установа культуры «Лясьнянскі сельскі дом культуры», бібліятэка-музэй, урачэбная амбуляторыя, ДУА «Лясьнянскі вучэбна-пэдагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа», спартовы аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads