Ляцягі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ляця́гі[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Назва вёскі нібыта паходзіць ад назвы ляцягі сумчатай, якая па-беларуску часьцей называецца палятуха[3].

Гісторыя

У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце ВКЛ[4]. У 1783 пабудавана драўляная Пакроўская царква; 31 двор, 145 жыхароў. З 1882 г. уладаньне С. Шклярэвіча, які валодаў 1600 дзесяцінамі зямлі, 2 вадзянымі млынамі[3].

Геаграфія

Геаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Прапойскага раёну на мяжы з Чавускім раёнам. Недалёка ад Ляцягаў працякае рака Проня, на якой зьмешчаны гідралягічны пост рачны 1 разраду р. Проня — в. Ляцягі[5].

Насельніцтва

  • 2011 год — 86 чалавек[1]
  • 2010 год — 86 чалавек
  • 1999 год — 126 чалавек
  • 1926 год — 542 чалавекі[3]

Славутасьці

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў 1941—1943 гадоў, якая зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Рэспублікі Беларусь.

Рознае

У вёсцы знаходзіцца прыход Сьвята-Пакроўскай царквы Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхату.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads