Лідзія Ярмошына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́дыя Міха́йлаўна Ярмо́шына (нар. 29 студзеня 1953, Слуцак) — дзяржаўная дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, прызначаная 6 сьнежня 1996 году Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду кіраўніцы Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 29 студзеня 1953 году ў горадзе Слуцак Менскай вобласьці ў сям’і вайскоўца. Азначала ўласную сям'ю як расейскую[1]. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (РСФСР, 1975). Працавала юрконсультам гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў Калінінграду і Бабруйску, памагатым пракурора Кастрычніцкага раёну Калінінграду. З 1988 году — юрконсульт, а затым загадчыца юрыдычным аддзелам Бабруйскага гарвыканкаму. Чалец (1992—1996), кіраўнік (з 1996 г.) Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. 21 сьнежня 2001 году ўказам прэзыдэнта №774 была прызначаная Кіраўніком Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў[2]. 7 красавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь»[3]. Атрымала ордэн Пашаны ў 2014[4].
Двойчы разьведзеная[5]. Мела сына Аляксея (1977—2017), які працаваў адвакатам.
Remove ads
Санкцыі
На падставе падазрэньняў ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Лідыі Ярмошынай быў забаронены ўезд у краіны ЭЗ (2004, 2010, 2020) й ЗША (2006) як асобе з чорнага сьпісу Эўразьвязу ды сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў. 13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгады дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць старшыні Цэнтравыбаркаму Лідыі Ярмошынай засталіся ў сіле[6][7].
Да санкцый супраць Ярмошынай у 2020 годзе далучыліся Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швайцарыя[11][12]. 20 лістапада 2020 году да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[13].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads