Аляксандар Абрамовіч

беларускі юрыст, дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Міхайлавіч Абрамовіч[1] (нар. 1944, в. Забалацьце, цяпер Нясьвіскі раён Менская вобласьць, Беларусь — 2018) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзяяч.

Хуткія факты Прэзыдэнт, Прэм’ер-міністар ...

Доктар юрыдычных навук (1986) і прафэсар (1990). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1999). Адзін з ініцыятараў рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі і адзін з асноўных аўтараў праекту прынятай на тым жы рэфэрэндуме канстытуцыі.

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1964 року скончыў Наваградзкі эканамічны тэхнікум, працаваў аграномам у калгасах «Улада Саветаў» і «Іскра» (Лідзкі раён), інструктарам Лідзкага раённага выканаўчага камітэту. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1973). Працаваў асьпірантам, малодшым, старэйшым, вядучым навуковым супрацоўнікам, выканаўцам абавязкаў загадчыка аддзелу Інстытуту філязофіі і права АН БССР. Доктар юрыдычных навук (1986), прафэсар (1990).

У 1988—2008 — загадчык катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ. У 1991—1992 — сябра Камітэту канстытуцыйнага нагляду СССР. У 1992—1996 — старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусі (ад 1994 — па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў).

Са студзеня 1996 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта па юрыдычных пытаньнях[2]. У красавіку 1996 року ўзначаліў Кансультацыйную юрыдычную раду з 19 юрыстаў, якая мела заданьне падрыхтаваць зьмены ў Канстытуцыі ў адпаведнасьці з вынікамі рэфэрэндуму 1995 року.

У 2004 року абраны ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня, дзе да 2008 займаў пасаду намесьніка старшыні Савету Рэспублікі.

Працаваў на катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ. Аўтар больш за 100 навуковых працаў. Асноўны распрацоўнік праекту канстытуцыі, прынятай на рэфэрэндуме 1996 року[3].

Памёр 1 сьнежня 2018 року[4]

Remove ads

Сям’я

Жанаты, двое дзяцей.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads