Ігар Карпенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Васі́льевіч Карпе́нка (нар. 1964, г. Новакузьнецк, Кемераўская вобласьць, цяпер Расея) — беларускі палітык і пэдагог.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі III і IV скліканьняў (2004—2011), 7-ы міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016—2021) і 5-ы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі (з 13 сьнежня 2021 году).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Працоўную дзейнасьць пачаў старэйшым піянэрважатым у сярэдняй школе. У 1982—1984 гадох служыў у Савецкім войску на тэрыторыі Чэхаўскага раёну Маскоўскай вобласьці Расейскай СФСР. Сябра КПСС з 1984 году. У 1984—1989 гадох быў студэнтам Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (МДПІ). У 1989—2003 гады займаў пасаду начальніка аддзелу (з 1995-га — управы) выхаваўчай працы МДПІ, які ў 1993 годзе перайменавалі ў Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (БДПУ). Адначасна да 1993 году быў сакратаром камітэту Камуністычнага саюзу моладзі ў ВНУ[1].
У 1996 годзе ўдзельнічаў у адраджэньні Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). Быў другім сакратаром яе Цэнтральнага камітэту і першым сакратаром Менскага гарадзкога камітэту КПБ. У 2003—2004 гадох працаваў прарэктарам у выхаваўчай і сацыяльнай працы БДПУ. У 2004—2011 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Беларусі 3-га і 4-га скліканьняў. У 2004—2008 гады быў у Палаце прадстаўнікоў сябрам Пастаяннай камісіі ў ахове здароўя, фізычнай культуры і справах сям’і і моладзі. У 2008 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. У 2008—2011 гадах — намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД[1].
У 2011—2016 гадох — намесьнік старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту. У лістападзе 2016 году адкрываў новы помнік Леніну каля Менскага трактарнага заводу[2]. Пасьля прызначэньня яго міністрам адукацыі 15 сьнежня 2016 году — сышоў зь кіраўнічай пасады Камуністычнай партыі[3]. 13 сьнежня 2021 году А. Лукашэнка прызначыў Ігара Карпенку старшынём Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. Яго параілі старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка і намесьнік старшыні ўраду Беларусі Ігар Петрышэнка[1]. Папярэдне на прэзыдэнцкіх выбарах 2006, 2010 і 2015 гадоў быў сябрам выбарчых камісіяў, у тым ліку старшынём Менскай гарадзкой выбарчай камісіі[4].
У сакавіку 2022 году Карпенка быў уключаны ў санкцыйны сьпіс Канады[5]. З чэрвеня 2022 году знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі ЭЗ як кіраўнік ЦВК РБ[6]; пасьля да гэтых санкцый далучылася і Швайцарыя[7]. Раней Карпенка ў 2011[8][9]—2016[10][11] гадах ужо знаходзіўся ў чорным сьпісе ЭЗ як старшыня Менскай гарадзкой выбарчай камісіі.
У сакавіку 2023 году Карпенку ды іншых сябраў беларускага ЦВК унесьлі ў санкцыйны сьпіс ЗША[12].
27 студзеня 2025 году быў унесены ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[13].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads