Лісандра Мартынэс
аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліса́ндра Марты́нэс (па-гішпанску: Lisandro Martínez; нар. 18 студзеня 1998 году) — аргентынскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Акрамя таго здольны выступіць на пазыцыях левага абаронцы і цэнтральнага паўабаронцы, дзе часам гуляў у складзе «Дэфэнсы і Хустысіі» і «Аякса».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец шэрагу аргентынскіх клюбаў, у тым ліку «Ньюэлз Олд Бойз». Дэбютаваў у складзе памянёнай каманды ў сэзоне 2016—2017 гадоў у матчы супраць «Гадой-Крус»[3]. Аднак, хутка гулец спачатку на правах арэнды, а потым на паўнавартасны кантракт далучыўся да клюбу «Дэфэнса і Хустысія». Свой першы матч за новы клюб згуляў 13 кастрычніка ў матчы супраць «Сан-Лярэнса».
17 траўня 2019 году аргентынскі клюб паведаміў аб складаньні дамовы зь нідэрляндзкім «Аяксам» пры ўмове праходжаньня мэдычнага агляду[4]. Эўрапейцы заплацілі аргентынцам 7 мільёнаў эўра за трансфэр абаронцы[5]. 1 ліпеня футбаліст склаў чатырохгадовы кантракт з амстэрдамскім клюбам[6]. Запачаткаваў кар’еру ў новым месцы матчам Супэркубка Нідэрляндаў супраць ПСВ. Ужо ў другім матчы Эрэдывізіі супраць «Эмэну» быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы[7]. Свой першы гол забіў 28 верасьня, дзякуючы чаму адкрыў лік у матчы супраць «Гронінгену». 16 ліпеня 2022 году было абвешчана, што «Манчэстэр Юнайтэд» выкупіў правы на гульца[8]. 7 жніўня Мартынэс дэбютаваў у кашулі новага клюбу ў матчы Прэм’ер-лігі зь лікам 2:1 супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну»[9]. Ужо адразу па дэбюце быў абраны гульцом «Манчэстэр Юнайтэд» месяцу. Хутка стаў футбалістам асноўнага складу.
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны 22 сакавіка 2019 году ў матчы супраць зборнай Вэнэсуэлы[10]. Пасьля да зборнай не выклікаўся, але быў уключаны ў заяўку на Кубак Амэрыкі 2021 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2021
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2019
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2024
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2023
Аргентына:
- Чэмпіён сьвету: 2022
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2021, 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads