Лісма

прамысловае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў 1956 годзе ў якасьці «Саранскага электралямпавага заводу» From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Лісма» (эрз. Лисьмакрыніца) — прамысловае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў сакавіку 1956 году ў якасьці «Саранскага электралямпавага заводу» (Мардовія).

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

На 2020 год прадпрыемства было найбольшым вытворцам лямпаў у Расеі. ТАА «Лісма» выпускала галягенавыя, мэталагалягенавыя, натравыя, ртутныя і сьвятлодыёдныя лямпы, а таксама лямпы напальваньня агульнага і адмысловага прызначэньня[5]. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў Екацярынбургу, Растове-на-Доне і Ўфе (Башкартастан)[6].

Remove ads

Мінуўшчына

14 красавіка 1949 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў Пастанову аб будаўніцтве электралямпавага заводу ў Саранску (Мардоўская АССР). Увосень 1950 году пачалося будаўніцтва завода гадавой магутнасьцю 50 млн лямпаў напальваньня. 7 сакавіка 1956 году на заводзе выпусьцілі 1-ю лямпу напальваньня. Да канца 1956 году вырабілі 5,5 такіх лямпаў. 1 лістапада 1956 году ў лябараторыі завода вырабілі ўзор люмінэсцэнтнай лямпы, вытворчасьць якіх пачалі ў 1962 годзе ў асобным цэху. У 1964 годзе «Саранскі электралямпавы завод» утварыў Саранскае вытворчае аб’яднаньне (СВА) «Сьвятлотэхніка», у склад якога ўвайшлі «Ардатаўскі сьвятлотэхнічны завод», «Рузаеўскі завод электравакуўмнага машынабудаваньня», «Саранскі завод адмысловых крыніц сьвятла» і «Саранскі завод электравакуўмнага шкла». Таксама ў 1964 годзе пусьцілі вытворчасьць адмысловых лямпаў. У 1965 годзе ў СВА «Сьвятлотэхніка» ўвайшоў «Кадошкінскі электратэхнічны завод». Адначасна ў 1965 годзе пачалі зьбіраць газаразрадныя дугавыя ртутныя люмінісцэнтныя лямпы высокага ціску (ДРЛ). У 1967 годзе пачалася іх сэрыйная вытворчасьць і выпусьцілі мільярдную лямпу. У 1969 годзе выпусьцілі 2-і мільярд лямпаў. У 1970 годзе СВА «Сьвятлотэхніка» стала найбольшым вытворцам лямпаў у Эўропе, дзе выпускалі кожную 3-ю газаразрадную і кожную 4-ю лямпу напальваньня ў СССР. У 1972 году запусьцілі вытворчасьць люстраў і сьвяцільнікаў. У 1978 годзе на японскім абсталяваньні «Івасакі» сталі вырабляць мэталагалягенныя лямпы. Іх запатрабаваў урад СССР для Летніх Алімпійскіх гульняў 1980 году ў Маскве. У 1982-м сталі выпускаць дугавыя натравыя трубчатыя лямпы высокага ціску. У 1980 годзе СВА перайменавалі ў «Лісма» ад эрзянскага слова «лисьма» — крыніца. На 1990 год прадпрыемства было адным з найбольшых вытворцаў лямпаў у СССР. У 1992 годзе яго пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 1993 год завод улучылі ў склад асацыяцыі «Расейскае сьвятло», што аб’ядноўвала сьвятлотэхнічныя і электралямпавыя заводы і навукова-дасьледчыя інстытуты Расеі. У 2001 годзе на прадпрыемстве ўвялі колбавыдзьмувальнік «Рыбон». У 2003 годзе ААТ «Лісма» ўвайшло ў склад холдынга «ВАВС» пад кіраўніцтвам Віктара Стаўпоўскіх. 10 верасьня 2007 годзе «Лісма» стала ўнітарным прадпрыемствам ва ўласнасьці ўраду Мардовіі праз падатковую запазычанасьць. У траўні 2015 году «Лісма» выпусьціла сьвятлодыёдную філямэнтную лямпу. 1 кастрычніка 2017 году прадпрыемства пераўтварылі ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю[7]. У 2019 годзе 15% лямпаў паставілі за мяжу[5].

Кіраўнікі

  • Іван Каваленка (1962—1978)
  • Вячаслаў Лявакін (1978—1994)
  • Уладзімер Ліцюшкін (1995—2003)
  • Віталь Казлоў (2003—2014)
  • Ігар Канстанцінаў (з 2014-га)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads