Радон
хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радон (па-лацінску: Radonum) Rn — хімічны элемэнт 18 (VIII) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 86. Інэртны газ. Распаўсюджанасьць у прыродзе — нізкая: 84-е месца сярод элемэнтаў. Больш за ўсё радону ў радыяактыўных рудах (звычайна — разам з уранам і торам). Пры пакаёвай тэмпэратуры радон — радыёактыўны аднаатамны газ бяз колеру і паху. Пры тэмпэратуры ніжэйшай за тэмпэратуру плаўленьня радон выпраменьвае яркае фасфарэсцэнтнае сьвячэньне, якое становіцца жоўтым пры зьніжэньні тэмпэратуры і аранжава-чырвоным пры тэмпэратуры кіпеньня паветра (−195 °C). Радон быў упершыню выдзелены ў 1900 годзе нямецкім хімікам Фрыдрыхам Эрнстам Дорнам пры вывучэньні распаду раду. Першапачаткова меў назву «эманацыя радыю». У 1908 годзе Ўільям Рамзай і Р. Грэй (R. W. Gray) атрымалі чысты радон і назвалі яго «нітон» (niton). Высьветлілася, што радон — самы цяжкі газ зь вядомых (у 7,5 разоў цяжэйшы за паветра). У 1923 годзе зьявілася назва «радон». Радон-222 атрымліваецца пры распадзе раду і таксама выпрамяняе альфа-часьцінкі. Ён мае пэрыяд паўраспаду 3,823 дні. Радон-220 звычайна ўтвараецца пры распадзе тору і завецца «тарон». Ён мае пэрыяд паўраспаду 55,6 сэкундаў і зазнае альфа-распад. Радон-219 утвараецца пры распадзе актыну і завецца «актынон». Ягоны пэрыяд паўраспаду 3,9 сэкундаў, распад адбываецца з выпрамяненьнем альфа-часьціцы. Ацэнкі сьведчаць, што на кожным квадратным мэтры глебы ў глыбіні 15 см утрымліваецца каля 1 г раду. З-за гэтага у атмасфэру ўвесь час трапляе невялікая частка радону. У паветры раду ўтрымліваецца адна частка на 1021. Радон можа ўтвараць хімічныя злучэньні з фторам. У 1980-я стала зразумела, што радон небясьпечны для здароўя. Праца з радонам, як і з астатнімі радыёактыўнымі матэрыяламі, вымагае захадаў бясьпекі. Асноўную небясьпеку ўяўляюць цьвёрдыя прадукты распаду радону (палён, бісмут ды волава), якія назапашваюцца ў паветраным пылу. Гэтыя ізатопы прыводзяць да раку лёгкіх. Асноўнай прычынай раку лёгкіх у тых, хто ня паліць, зьяўляецца радон. Памяшканьні, у якіх утрымліваецца рад, тор, актын, неабходна добра праветрываць, каб пазьбегнуць назапашваньня радону. Такама утрыманьне радону ва ўранавых рудніках зьяўляецца вялікай небясьпекай для здароўя. У ЗША найбольшай бясьпечнай прызначаная канцэнтрацыя радону 4 пКі/л.
Радонавыя ванны ў мэдыцыне. Крыніца мечаных атамаў (радыяактыўных метак).
Remove ads
Літаратура
- CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849
Вонкавыя спасылкі
- Radon»the essentials (анг.) [WebElements Periodic Table]
- The Element Radon (анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Праверана 7 сакавіка 2017 г.
- Technical data for the element Radon in the Periodic Table (анг.)
- Radon (Rn) - Chemical properties, Health and Environmental effects (анг.)
- radon (Rn) | chemical element. Britannica.com
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads