Качэрычы
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Качэ́рычы (з 1934 году — Кі́раўск[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Але. Адміністрацыйны цэнтар Качэрыцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8646 чалавек[1]. Знаходзіцца за 87 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна (лінія Асіпавічы — Жлобін), на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Магілёў.
Remove ads
Назва
Традыцыйная гістарычная назва места — Качэрычы. Тапонім утварыўся ад прашчура зь мянушкай або дахрысьціянскім беларускім імем Ка́чар[2].
Згодна з афіцыйнымі дакумэнтамі, назву «Кіраўск» надалі пасёлку, заснаванаму ў 1934[3] годзе каля вёскі Старцаў на месцы маёнтку Качэрычаў[4][5]. Аднак фактычна адбылося перайменаваньне Качэрычаў у Кіраўск[2]. Новую назву ўтварылі ад імя застрэленага ў сьнежні 1934 году расейскага бальшавіка Кірава, які раней браў удзел у масавых растрэлах г. зв. «контрарэвалюцыянэраў», у тым ліку сьвятароў і вернікаў. Назва Кіраўск (рас. Кировск) не зьяўляецца ўнікальнай: аднайменныя месты існуюць у Ленінградзкай і Мурманскай, пасёлак — у Арэнбурскай вобласьці Расеі.
У наш час прапануецца вярнуць месту гістарычную назву Качэрычы[6] або Старцы[7].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Качэрычы ўпершыню ўпамінаюцца ў ХVІ стагодзьдзі як сяло ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва[8]. На 1560 год тут было 30 двароў[8].
На 1620 год у Качэрычах было 20 двароў, дзейнічала царква.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Качэрычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету.
На 1844 год у склад маёнтку Качэрычы ўваходзіла вёска Старцы, дзе ў 1845 годзе заснавалі гуту. На 1847 год у Старцах было 45 двароў. У 1882 годзе пачала працаваць вінакурня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Старцах было 72 двары, хлебазапасны магазын, карчма, заезны двор; на 1907 год — 93 двары. У 1909 годзе адкрылася Старцаўская земская школа, якой у 1913 годзе збудавалі асобны дом.
Паводле А. Ельскага ў 2-й палове XIX ст. Качэрычы таксама называлі Старасёламі[9].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Качэрычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[10], аднак 16 студзеня Масква адабрала паселішча разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Качэрычы вярнуліся ў БССР, у Старцаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну.
У лютым 1935 году ўтварыўся Качэрыцкі раён з цэнтрам у вёсцы Старцах. У красавіку 1939 году Старцам замянілі імя на Кірава, а на месцы фальварку Качэрычаў, каля Старцаў збудавалі пасёлак Кіраўск. Сюды жа перанесьлі адміністрацыйны цэнтар раёну. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году паселішча знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1954 гадах у Бабруйскай вобласьці.
17 лістапада 1959 году Качэрычы атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку, а 4 чэрвеня 2001 году — статус места.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1844 год — 175 чал. у вёсцы Старцах; 1847 год — 245 чал. у вёсцы Старцах; 1897 год — 542 чал. у вёсцы Старцах
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 609 чал. у вёсцы Старцах; 1959 год — 2980 чал.[11]; 1971 год — 4,7 тыс. чал.; 1977 год — 5,8 тыс. чал.; 1997 год — 10 тыс. чал.; 1998 год — 10,1 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,8 тыс. чал.; 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2008 год — 8,7 тыс. чал.; 2009 год — 8756 чал.[12] (перапіс); 2015 год — 8752 чал.[13]; 2016 год — 8817 чал.[14]; 2017 год — 8767 чал.[15]; 2018 год — 8646 чал.[1]
Адукацыя
У месьце працуюць 2 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня на 145 шпітальных ложкаў і паліклініка на 250 наведваньняў у зьмену.
Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры
Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Кіравец».
Забудова
У 1972 і 1980 гады зьявіліся генэральныя пляны мястэчка, у адпаведнасьці зь імі цэнтральная частка забудоўвалася 2—3-павярховымі дамамі, у паўночна-ўсходнім сэктары вядзецца будаваньне 2—5-павярховых дамоў.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Ільнозавод.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Сузор’е»[16].
Славутасьці
Захаваўся Качэрыцкі парк, закладзены ў пачатку ХХ ст.
Асобы
- Рыгор Крынчык (нар. 1927) — доктар фізычна-матэматычных навук, прафэсар
Заўвагі
- Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads