Майкон Сызэнанду

бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Майкон Сызэнанду
Remove ads

Майкон Дуглас Сызэнанду (па-партугальску: Maicon Douglas Sisenando; нар. 26 ліпеня 1981 году, Нову-Амбургу, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, абаронца. За часам сваёй гульнявой кар’еры быў гульцом нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Грэмію», «Крысіюма» й «Крузэйру». У дарослым футболе дэбютаваў у 2001 годзе выступамі за «Крузэйра», у якім правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Манака», да складу якога далучыўся ў чэрвені 2004 году за 3 млн эўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. Аднак згуляў за манэгаскаў толькі наступныя два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры.

Да табару «Інтэрнацыянале» далучыўся ў ліпені 2006 году за 7 млн эўра. Кантракт быў падпісаны на 5 гадоў з заробкам у 1,5 млн эўра на год. У 2012—2013 гады гуляў некаторы час за «Манчэстэр Сіці», аднак потым перайшоў у італьянскую «Рому».

Міжнародная

Дэбютаваў за зборную Бразыліі ў першым матчы каманды на Залатым кубку КОНКАКАФ году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі 12 ліпені 2003 году[4]. Паводле вынікаў турніру Майкон увайшоў у склад сымбалічнай зборнай спаборніцтва, а Бразылія заняла другое месца[4].

Remove ads

Дасягненьні

Клюбныя

«Крузэйру»:

«Інтэрнацыянале»:

Бразылія:

  • Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2004, 2007
  • Пераможца Кубка канфэдэрацыяў: 2005, 2009
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads