Макрэц
вёска ў Пятрэвіцкім сельсавеце Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Макрэ́ц[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, уваходзіць у склад Пятрэвіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1561 годзе — сядзібны маёнтак Уселюб[2]. У 1567 годзе — маёнтак Наваградзкага павету, уласнасьць В. П. Вярыгі, які выстаўляў у войска аднаго каня[3]. У 1777 годзе — вёска маёнтку Ўселюб Уселюбскай парафіі, 20 дымоў. У 1798 годзе вёска Ўселюбскай Уніяцкай парафіі Наваградзкага дэканату, 16 дамоў. У 1870 годзе — ва Ўселюбскай воласьці, праваслаўны прыход, 45 рэвіскіх душ сялянаў-уласьнікаў. У Макрэцкай сельскай грамадзе: 20 паселішчаў, 497 рэвіскіх душ. У 1897 годзе — вёска, 23 двары, 164 жыхары (84 мужчыны, 80 жанчын), збожжазапасны магазін. У 1909 годзе — вёска, 13 двароў, 178 жыхароў. У 1921 годзе — вёска Ўселюбскай гміны, 28 жылых будынкаў, 139 жыхароў (64 мужчыны, 75 жанчын). 1982 — вёска Пятрэвіцкага сельскага савету, у калгасе імя У. У. Маякоўскага. У 1995 годзе — вёска Пятрэвіцкага сельсавету, у калгасе імя Маякоўскага, 55 двароў, 127 жыхароў, магазін. У 2007 годзе — вёска Пятрэвіцкага сельсавету, у калгасе імя Маякоўскага, 55 двароў, 44 жыхары, магазін. У 2008 годзе — вёска Пятрэвіцкага сельсавету, у калгасе імя Маякоўскага, 47 дамоў, зь іх: жылыя — 32, пустыя — 17, жыхароў — 62, магазін.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 56 чалавек
- 2008 год — 62 чалавекі
- 1999 год — 98 чалавек
Асобы
- Канстанцін Казлоўскі — праведнік сьвету, разам зь сям’ёю на хутары каля вёскі перапраўляў жыдоў у партызанскі атрад Тувіі Бельскага, празь яго хату агулам прайшло больш за 500 чалавек[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads