Максім Рамашчанка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максі́м Юр'евіч Рама́шчанка (па-ўкраінску: Максим Юрійович Ромащенко; нарадзіўся 31 ліпеня 1976 году) — беларускі футбаліст украінскага паходжаньня, паўабаронца. Найлепшы бамбардзір нацыянальнай зборнай Беларусі (20 галоў). Найлепшы футбаліст Беларусі 2004 году. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[4].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец днепрапятроўскага футболу. Пачынаў дарослую кар’еру ва Ўкраіне, у клюбе «Паліграфтэхніка». З 1993 году выступаў у Беларусі за «Дняпро», «Фандак» і МПКЦ (разам з апошнім клюбам стаў чэмпіёнам краіны).
Выступаў у маскоўскім «Дынама» з 1997 году па 2006 год (зь перапынкам). У дублюючым складзе «Дынама» правёў 14 матчаў і забіў 3 галы. За асноўны склад правёў 116 матчаў, забіў 22 мячы. У 2007 годзе быў гульцом маскоўскага «Тарпэда», які выступаў у першым дывізіёне Расеі. Клюб ня даў рады ў справе вяртаньня ў Прэм’ер-лігу, а ўмовы новага кантракта, прапанаванага тарпэдаўскім кіраўніцтвам, Рамашчанка не задаволілі, і ён пакінуў каманду. У студзені 2008 году Рамашчанка склаў працоўную дамову з турэцкім клюбам «Бурсаспор» тэрмінам на паўтара гады. 26 чэрвеня 2009 году Максім падпісаў кантракт з расейскімі «Хімкамі» таксама тэрмінам на паўтара гады[5]. Па заканчэньні сэзону на правах свабоднага агента пакінуў клюб.
26 студзеня 2010 году падпісаў кантракт зь белгарадзкім «Салютам», які раней ачоліў быў ягоны брат Міраслаў. Улетку таго ж году Максім, на ўзаемную згоду скасаваў кантракт з клюбам. 23 ліпеня падпісаў кантракт з бранскім «Дынама» да канца 2010 году з магчымай пралангацыяй, а 10 студзеня 2011 году клюб падоўжыў пагадненьне з паўабаронцам паводле схемы «год + паўгады». У канцы жніўня 2012 году вярнуўся ў «Хімкі»[6]. Завяршыў прафэсійную кар’еру ў 2013 годзе па сканчэньні сэзону ў клюбе «Хімкі»[7] і застаўся жыць у Маскве.
Міжнародная
У 1998—2008 гадах быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы бамбардзір зборнай (20 галоў). Усяго за зборную зрабіў адзіны хет-трык і чатыры дубля, у тым ліку аформіў дубль у браму зборнай Італіі ў матчы 13 кастрычніка 2004 году, калі беларусы ў гасьцях саступілі зь лікам 4:3.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads