Максім Рыбакоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максім Рыбакоў (нарадзіўся 23 ліпеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца шклоўскага «Спартака».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Навучаўся ў адмысловай футбольнай клясе Менскай сувораўскай вучэльні. З 2010 году гуляў за «Спартак» з роднага Шклова ў Другой лізе і чэмпіянаце вобласьці. У 2011 годзе далучыўся да магілёўскага «Дняпра», дзе пачаў выступаць за дубль. Паводле вынікаў сэзону 2011 году «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфармаваны. Максім пачаў гуляць за фарм-клюб «Дняпро-2» у Другой лізе, дзе у 35 матчах адзначыўся 15 галамі. Па вяртаньні магілёўскага клюбу ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў выступаў за дубль, але часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У канцы 2014 году зьяўляўся ў стартавым складзе магіляўчанаў, аднак паводле вынікаў сэзону «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.

У 2015—2016 гадах гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Паводле вынікаў сэзону 2016 году дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін год[2]. У сэзоне 2017 году ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, часам заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2018 году пакінуў «Дняпро»[3] і неўзабаве стаў гульцом «Белшыны»[4]. Пачынаў сэзон у першай адзінаццатцы, але пазьней атрымаў траўму і зь ліпеня да канца сэзону не зьяўляўся на полі. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[5]. Сэзон 2019 году амаль цалкам прапусьціў праз траўмы. Толькі ў лістападзе зноў зьяўляўся на полі.

У студзені 2020 году зноў далучыўся да «Дняпра»[6]. Стаў асноўным гульцом каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[7]. У сэзоне 2021 году заставаўся асноўным гульцом магіляўчанаў. У студзені 2022 году пакінуў «Дняпро»[8] і завяршыў прафэсійную кар’еру[9], у якасьці аматара пачаў выступаць за шклоўскі «Спартак».

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads