Макс Корж
беларускі сьпявак і аўтар песень From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́кс Ко́рж, сапраўднае імя Максі́м Анато́левіч Ко́рж (нар. 23 лістапада 1988, Лунінец, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі сьпявак і аўтар песень.
Першы артыст у Беларусі, які сабраў у Менск-Арэне 13000 чалавек. Таксама даваў вялікія канцэрты ў менскім Палацы Спорту, на Футбольным манежы ў Менску (6000 чалавек) і на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.
Удзельнік прэміі Муз-ТБ 2013 у намінацыі «Прарыў року». У 2014 годзе выйграў у намінацыі «Альбом року» і атрымаў прыз — пазалочаную талерку.
У 2013 і 2014 гадох Макс уладкаваў два маштабных туры па местах Беларусі, Расеі й Украіны пад назвамі адпаведна «Узлётны сакавік» (сакавік 2013) і «Выдраны травень» (травень 2014).
Увосені 2014 годзе сьпявак адправіўся ў чарговы тур з прэзэнтацыяю альбома «Домашний». Пад шыльдаю «Вялікі Flat» прайшлі канцэрты ў Кіеве, Менску, Маскве і Санкт-Пецярбургу.
Таксама Макс Корж пачаў асвойваць эўрапейскія месты, дзе ўжо даў канцэрты ў Празе, Варшаве й Таліне.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Макс Корж нарадзіўся 23 лістапада 1988 року ў Лунінцы, невялікім месьце Берасьцейскае вобласьці. Як кажа сам Максім, цікавасьць да музыкі ў яго зьявілася яшчэ ў дзяцінстве. У раньнім узросьце бацькі аддалі яго ў музычную школу. А ўжо ва ўзросьце 16 рокаў Макс зь сябрамі стварыў музычны гурт LunClan, дзе якога запісваў песьні на роднай беларускай мове. Таксама Максім паспрабаваў сябе ў ролі бітмэйкера, то бок ствараў мінусы для іншых выканаўцаў. Урэшце Макс стаў сьпяваць сам пад свае ж мінусы. Увесну 2007 году гурт «ЛунКлан» (Лунінецкі клан) выдаў дэбютны інтэрнэт-альбом «Размаўляй са мной па-беларуску», які складаўся з 8 песьняў: «Братка», «БРСМ», «Кватэра», «Клаберы», «Краіна мараў», «Лунінецкі клан», «Лунінецкае жыцьцё» і «Тата Лунінец»[2]. Альбом зьмяшчаў аматарскі кліп Макса Каржа на песьню «Краіна мараў», які 30 верасьня 2007 году разьмясьцілі на YouTube[3]. Адначасна Макс Корж навучаўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ, дзе адвучыўся 3 курсы. У траўні 2008 году Макс Корж выдаў песьню «Працоўны чацьвер», якая заняла 2-е месца па выніках галасаваньня ў чарце «Тузін гітоў». Гэта была песьня зь іроніяй над дзяўчынкамі. 18 лютага 2009 году сумесна з 2-ма іншымі рэпэрамі «Маз» і «Акме» выпусьціў інтэрнэт-кліп «Чукчы»[4]. Таксама ў супрацы з рэпэрам «Акме» і «Bloody Свінакол» выпусьціў песьню «My world» (Мой сьвет). У траўні 2010 году ў складзе «ЛунКлана» выступіў ў менскім клюбе «Рэактар» на 1-м Фэстывалі беларускамоўнай рэп-музыкі, дзе прадставіў песьню «Менск»[5].
«Для свайго першага студыйнага запісу я пазычыў 300 даляраў у сваёй маці», — як кажа сам Максім. «Не было ні прадзюсараў, ні сувязяў. Свае песьні я выкладваў ў інтэрнэт». Адвучыўся ў БДУ 3 курсы і вырашыў, што вучоба замінае музыцы і ў выніку Макс кінуў вучобу ва ўнівэрсытэце і сур’ёзна заняўся музычнаю дзейнасьцю. Запісаў сваю першую расейскамоўную песьню «Небо поможет нам» за 300 даляраў мамы, выклаў яе ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» і за тыдзень сабраў каля ста адзнак падабайкаў.
Пасьля гэтага Максіма забралі ва Ўзброеныя сілы.
Калі Максім вярнуўся з войска, ён пазнаў, што песьня стала вельмі папулярнаю на абшарах сеціва. За гэты час яна сабрала вялікую аўдыторыю слухачоў, яе нават узялі для трансьляваньня ў этэры некаторыя менскія радыёстанцыі. Падчас апошніх збораў у войска, Макс апынуўся нават страмчэй «дзядоў» — усе зь ім так і жадалі сфатаграфавацца. Пасьля гэтага ён пачаў актыўна «рассылаць» свае песьні дыджэям, каб яны круціліся ў клюбах.
Максіму захацелася стаць сольным выканаўцам. Са сваімі калеґамі па працы, а гэта ягоныя сябры, яны сталі даваць канцэрты ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі. Была задуманая сэрыя канцэртаў «Узьлётны сакавік» у Беларусі, Расеі й Украіне. Канцэрт у Менску прайшоў 7 сакавіка 2013 року ў Палацы спорту, нягледзячы на тое, што Макс доўгі час сумняваўся з нагоды месца правядзеньня гэтага канцэрту, бо можна было вельмі выдатна «патрапіць на грошы». Бо, далёка ня кожны беларускі музыка зможа сабраць такую вялікую аўдыторыю. На канцэрт Макса ж прыйшло больш за 6 тысячаў чалавек — гэта поўны Палац спорту, прыйшлося нават арґанізоўваць дадатковыя месцы на трыбунах.
З 2012 року Макс Корж стаў выступаць пад лэйблам Respect Production, што дазволіла арґанізоўваць канцэрты ня толькі ў Беларусі, але і за яе мяжою — у Расеі, Украіне і г. д.
У кастрычніку 2024 году блізкі да ГУБАЗіКу Telegram-канал напісаў, што Макс Корж пакінуў радзіму пасьля выкліку «на гутарку» па палітычных прычынах[6].
Remove ads
Асабістае жыцьцё
10 кастрычніка 2012 року Максім ажаніўся на Тацьцяне Мацкевіч (Корж). Празь некалькі месяцаў пасьля вясельля ў маладой пары нарадзілася дачка (5.04.13), якую яны назвалі Эміліяй (Мімі, як заве яе Максім).
Сольная кар’ера
У 2012 годзе Макс Корж выпусьціў першы альбом пад назваю «Животный мир» (па-беларуску: Жывёльны сьвет. У альбом увайшло 16 песень, словы якіх напісаў сам сьпявак. У гэтым жа годзе сьпявак падпісаў кантракт з лэйблам Respect Production, дзе лічацца такія вядомыя артысты, як Каста, Чаян Фамалі, Сьпякота.
На пытаньне карэспандэнта ґазэты АІФ[7] «Пра што песьні ў альбоме?» сьпявак Макс Корж адказаў:
«На працягу трох гадоў я пісаў песьні, пасьля чаго сабраў іх разам і заўважыў, што ўсе гэтыя песьні падыходзяць пад адну тэматыку, якую я вызначыў назвай „Жывёльны сьвет“. Альбом напісаны для аўдыторыі розных узроставых катэґорыяў, ад падлеткавага ўзросту да больш сталага. Асноўны ўпор ідзе на чалавечыя заганы, якіх у нас даволі шмат, і ўсе яны розныя, ад здрады да злачынства.»
7 Красавіка 2012 року Макс Корж выпусьціў першае музычнае відэа на песьню «Небо поможет нам» (па-беларуску: Неба дапаможа нам)[8]. Відэакліп хутка заняў адно з вышэйшых месцаў у музычных чартах.
2 лістапада 2013 року Макс Корж, у Менск-Арэна, прэзэнтаваў другі альбом «Жить в кайф» (па-беларуску: Жыць у кайф)[9]. Упершыню ў музычнае гісторыі Беларусі артыст сабраў самую буйную пляцоўку краіны, якая зьмяшчае ў сябе 13 тысячаў чалавек.
Папулярнае інтэрнэт-выданьне «Афіша-Хваля» пракамэнтавала творчасьць сьпявака вось так[10] :
«Макс Корж — гэта эстрадны гіп-гоп, клюбны напор у стылістыцы „давай, красава“ і дваровая шчырасьць пад шасьціструнку. Гэта дзіўны і цямлівы гібрыд нізавых жанраў, які дае на выхад стоадсоткавыя бэстсэлеры, ад якіх пры ўсім жаданьні цяжка адвязацца.»
Паводле вэрсіі каналу RAP.RU пласьцінка «Жить в кайф» заняла 5-е месца ў сьпісе лепшых расейскамоўных альбомаў[11].
А ў 2013 годзе Макс Корж заняў другое месца ў конкурсе музычнага тэлеканала A-One Hip-Hop Music Channel «Артыст року»[12].
Паводле рэйтынґу Google trends Украіна «Людина року 2013» Макс Корж на 9 месцы.
У 2014 годзе Макс Корж перамог у намінацыі Муз ТБ 2014 «Эвалюцыя» альбом року «Жить в кайф».
У кастрычніку 2014 року Макс Корж выпусьціў свой трэці альбом, які атрымаў назву «Домашний» (па-беларуску: Хатні). Пасьля гэтага сьпявак адправіўся ў чарговы тур з прэзэнтацыяй альбому. Пад шыльдаю «Вялікі Flat» прайшлі канцэрты ў краінах СНД і некаторых эўрапейскіх местах.
У чэрвені 2015 року Макс Корж быў намінаваны на 3 намінацыі Прэміі Муз-ТВ 2015: «Лепшы гіп-гоп праект», «Лепшы альбом» й «Лепшае канцэртнае шоў».
10 лютага 2016 року Служба бясьпекі Ўкраіны забараніла Максу Каржу ўезд ва Ўкраіну на 5 гадоў з-за яго выступу ў Крыму[13].
26 лютага 2016 року Макс Корж паведаміў пра забарону ўезду ва Ўкраіну для яго. Штамп у пашпарце аб забароне на ўезд ва Ўкраіну артысту паставілі ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» пры праходжаньні пашпартнага кантролю, не паведаміўшы прычыны забароны ўезду[14].
22 лістапада 2017 року Макс Корж пацьвердзіў у сваім профілі ў Instagram пра забарону аб ўезьдзе ва Ўкраіну, але паабяцаў разабрацца з гэтым.
16 сьнежня 2017 другі раз сабрал аншляґ у Менск-Арэне.
22 сьнежня 2017 стаў пераможцам VK Music Awards
23 сьнежня 2017 правёў канцэрт у Дварцы Спорту ў Кіеве.
Remove ads
Дыскаґрафія
Размаўляй са мной па-беларуску (2007)
У складзе гурта «ЛунКлан» (Лунінецкі клан):
- «Братка» (5:27)
- «БРСМ» (4:49)
- «Кватэра» (4:57)
- «Клаберы» (5:55)
- «Краіна мараў» (3:13)
- «Лунінецкі клан» (3:46)
- «Лунінецкае жыцьцё» (1:47)
- «Тата Лунінец» (3:43)[15].
Мэлодыі без альбомаў
- Выгоняем алкоголь
Животный мир (2012)
- Мир моих снов
- Оля
- Где твоя любовь?
- Открой глаза
- Супер-агент
- Уролог
- Чужая женщина
- Белый туман
- Мой друг
- Армия
- Наташа
- Молодым
- Папаша
- Где я!
- Небо поможет нам
- В темноте
Жить в кайф (2013)
- Здоровый сон
- Стань
- Мотылек
- За тобой (prod. by Tune Crashers)
- Эмигрант
- Тралики
- Жить в кайф
- Нет новостей (prod. by Муза Скат)
- Сеть
- Неважно (prod. by Tune Crashers)
- Эндорфин
- Тает дым
- Зелёный чемодан
- Нет никаких правил
- Время
- Неважно (acoustic)
- Тает дым (DJ Nejtrino & DJ Baur remix)
Домашний (2014)
- Подними (2009)
- Эгоист (2012)
- Домашний
- Amsterdam
- Пламенный свет
- Флэт (feat. Foth)
- Не выдумывай
- Кто здесь папа?
- Кто здесь отец?
- Где Я! (Selebrium officiai remix)
Малый повзрослел. Часть 1 (2016)
- Своё заберу
- Малый повзрослел
- Маклауд
- Стилево
- Без косяка (feat. Леха Лазько)
- Крутой чел
- Настоящий
- Эмилия
- Мой друг
- Бессонница (feat. Zest Remix)
Малый повзрослел. Часть 2 (2017)
- Вспоминай меня
- Молодость всё прощает
- Пьяный дождь
- Малиновый закат
- Оптимист
- Напалм
- Горы по колено
Remove ads
Відэаграфія
- 2007 г., 30 верасьня: «Краіна мараў»
- 2008 г.: «Тата Лунінец»
- 2009 г., 18 лютага: «Чукчы»
Афіцыйныя кліпы
*Меркавана, бо як рэжысэр не пазначаны.
Канцэртныя кліпы
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads