Макс Фасмэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Макс Фасмэр
Remove ads

Фасмэр Макс Юліюс Фрыдрых (ням. Max Julius Friedrich Vasmer, рас. Максимилиан Романович Фасмер; 28 лютага 1886, Санкт-Пецярбург — 30 лістапада 1962, Бэрлін) — нямецкі філёляг-славіст, аўтар шматлікіх працаў з славянскіх моваў і гісторыі расьсяленьня народаў ува Ўсходняй Эўропе, дасьледнік усходнеславянскай антрапаніміі і тапаніміі. Сябра некалькіх навуковых акадэміяў Нямеччыны, замежны сябра-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1928 год). Аўтар найбольшага этымалягічнага слоўніка расейскай мовы (па-расейску выйшаў з друку у 1964—1973 гадох у перакладзе і з дапаўненьнямі Алега Трубачова).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

З купецкай сям’і расейскіх немцаў. У 1907 годзе скончыў Санкт-Пецярбурскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў параўнальнае мовазнаўства і славістыку. У 1908—1910 гадох навучаўся ва ўнівэрсытэтах Кракава, Вены і Грацу.

У 1917—1918 гадох быў прафэсарам з індаеўрапейскага мовазнаўства і славянскай філялёгіі на Філялягічным факультэце Саратаўскага ўнівэрсытэту.

У 1925 годзе пераехаў у Бэрлін.

У 1926 годзе браў удзел у менскай Акадэмічнай канфэрэнцыі па ўнармаваньні беларускага правапісу.

Remove ads

Летувізацыя

Дзеля абгрунтаваньня этымалёгіі назвы Літва зь летувіскай мовы прыводзіў сфальсыфікаваную старажытнарускую форму Литъва з спасылкай на Аповесьць мінулых часоў[5]. Аднак гісторык Валянцін Янін і лінгвіст Андрэй Залізьняк зьвяртаюць увагу на тое, што напраўду ў адпаведнай крыніцы — як і ў іншых старажытных рускіх крыніцах — бытуе выняткова форма Литва, што фактычна зьняпраўджвае гіпотэзу пра запазычаньне славянамі назвы Літва зь летувіскага Lietuvа[6].

Падтрымаў меркаваньне летувіскага мовазнаўцы Казімера Бугі датычна наддняпроўскай прарадзімы балтаў. Заявіў, што ў арэал прарадзімы балтаў трэба таксама ўлучыць басэйны рэк Вялікай, Ловаці, верхняй Волгі, Акі і Дзясны. Лічыў голядзь, вядомую з старажытных рускіх летапісаў і разьмешчаную ў басэйне ракі Протвы, рэшткамі колішняга балтыйскага этнасу[7].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads