Малынка
вёска на Падляшшы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы́нка (па-польску: Małynka, на мясцовай беларускай гаворцы: Малы́нка[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Заблудаўскай гміне Беластоцкага павету.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Тапалянах) ды палякі-каталікі (парафія сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]).
Гісторыя
Праўдападобнымі заснавальнікамі Малынкі былі баяры Сак і Брамах, якія паміж 1483 і 1525 гадамі заснавалі тут вадзяны млын на рацы Малыніцы, пры гасьцінцы з Заблудава ў Ялаўку. Калі ў 1525 г. Жыгімонт Стары дараваў Аляксандру Хадкевічу маёнткі ў Блудоўскай Пушчы, пры млыне быў заснаваны фальварак і вёска. Пасьля 1600 г. Малынка з заблудаўскім графствам прайшла ў валоданьне Радзівілаў. Пасьля 1812 г. Малынка была адключаная ад заблудаўскіх добраў і ў 1842 г. прыналежала да Аляксандра Колантая. У склад гэтай маёмасьці ўваходзілі таксама вёскі Каўпакі, Альшанка ды Ахрымовічы. Новы ўладальнік пабудаваў пры фальварку палац і заснаваў парк. Пасьля 1913 г. маёмасьць прайшла да Тадевуша Тэнчынскага, але была зруйнаваная ў час Першай сусьветнай вайны[4]. У міжваенны пэрыяд Малынка прыналежала да Заблудаўскай гміне Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 30 жыхароў (усе праваслаўныя, палякамі было запісаныя 25 жыхароў, беларусамі 5)[5]. У міжваенны час маёнтак Малынка быў распрадаваны гаспадарам з суседніх вёскаў, а ў 1939 г. парэшткі маёмасьці саветы раздалі парабкам. Сядзіба, часткова адбудаваная пасья зьнішчэньня была ізноў спаленая. Пасьля Другой сусьветнай вайны зямлёй маёнтку валодала дзяржаўнае аграрнае прадпрыемства з Дабрынёўкі[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads