Кішкарэпы
вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кішкар́эпы[1] (з 1964[2] году — Мальке́вічы[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Чорнай. Уваходзяць у склад Крывасельскага сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца на мяжы Вялейскага і Мядзельскага раёнаў, за 30 км ад Вялейкі і за 105 км ад Менску.
Remove ads
Назва
Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў і афіцыйны сьпіс паселішчай Віленскай губэрні падаюць назву вёскі ў форме Кішкарэны[3][4].
Гісторыя


У 1794 годзе вёска Кішкарэпішча, у Губскім старастве. У 1833 годзе — засьценак Кішкарэпа, у Губскім старастве, дзяржаўны, 1 дым, 11 жыхароў.
У 1931 годзе вёска, пад назвай Кішкарэпы, ці Малькевічы, у Куранецкай вясковай гміне; 11 двароў, 74 жыхары.
З 12 кастрычніка 1940 году да 12 чэрвеня 1958 году вёска ўваходзіла ў склад Кузьміцкага сельсавету[5], да 24 ліпеня 1995 году — у складзе Рэчкаўскага сельсавету, да 28 траўня 2013 году — у складзе Куранецкага сельсавету[6].
З 1967 году замацавана сучасная назва — Малькевічы.
Remove ads
Геаграфія
На паўночны ўсход ад вёскі, за 2,5 км, ва ўрочышчы Ўліцкім — выток ракі Чорнай.
Насельніцтва
- 1993 год — 10 двароў, 20 жыхароў.
- 2003 год — 9 двароў, 12 жыхароў.
Асобы
- Леанід Малькевіч — удзельнік савецкага партызанскага руху ў Вялейскай вобласьці ў часы Другой сусьветнай вайны
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads